Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

11 Жнв 2016

Лукашэнка: Беларусі і Бранскай вобласці пад сілу актывізаваць узаемадзеянне па ключавых напрамках

Лукашэнка: Беларусі і Бранскай вобласці пад сілу актывізаваць узаемадзеянне па ключавых напрамках

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі і Бранскай вобласці Расіі пад сілу актывізаваць узаемадзеянне па ключавых напрамках. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з губернатарам Бранскай вобласці Аляксандрам Багамазам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Бранскі рэгіён - самы надзейны і вельмі важны партнёр Беларусі. Нам цалкам пад сілу актывізаваць узаемадзеянне па ключавых напрамках. Як мяне інфармавалі, за пяць месяцаў гэтага года тавараабарот прырос на 6 працэнтаў, але гэта мізэрныя паказчыкі. Я думаю, нам пад сілу выйсці на ўзровень тавараабароту, які быў у нас у 2013 годзе - больш за $900 млн", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: Беларусі і Бранскай вобласці пад сілу актывізаваць узаемадзеянне па ключавых напрамкахКіраўнік дзяржавы адзначыў, што супрацоўніцтва з Бранскай вобласцю для Беларусі важна і таму, што ў расійскім рэгіёне размешчаны вытворчасці "Гомсельмаша" і "Амкадора". "Я вельмі хацеў бы, каб гэтыя вытворчасці працавалі як прыклад нашага беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў цэлым. Паглядзіце за гэтымі прадпрыемствамі. Калі магчыма нейкая падтрымка ў плане іх паспяховага функцыянавання, дапамажыце. Калі нешта мы там павінны зрабіць, вы нам скажыце, мы абавязкова аператыўна падключымся, каб больш шырока была прадстаўлена прадукцыя гэтых прадпрыемстваў не толькі на Браншчыне, але і Расіі ў цэлым. У гэтым інтарэс і Бранскай вобласці, паколькі яны функцыянуюць на вашай тэрыторыі і з'яўляюцца падаткаплацельшчыкамі Бранскай вобласці", - адзначыў беларускі лідар.Лукашэнка: Беларусі і Бранскай вобласці пад сілу актывізаваць узаемадзеянне па ключавых напрамках

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі