Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

21 Nov 2016

Лукашэнка бачыць унікальны шанц для развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з ЕС

Лукашэнка бачыць унікальны шанц для развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з ЕС

21 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць унікальны шанц для развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з ЕС. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з дэлегацыяй Камітэта па палітыцы і бяспецы Савета ЕС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З адменай у лютым 2016 года Еўрасаюзам у адносінах да Беларусі большасці абмежавальных мер склалася зусім новая спрыяльная сітуацыя для нашага супрацоўніцтва. Мы маем унікальны шанц зрабіць яго сапраўды ўзаемавыгадным, працуючым на эканамічнае развіццё, на карысць народаў нашых краін", - заявіў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, першыя пазітыўныя вынікі рознабаковага ўзаемадзеяння ўжо ёсць. Створана Каардынацыйная група Беларусь - ЕС, якая з'яўляецца новым фарматам вядзення палітычнага дыялогу.

Лукашэнка бачыць унікальны шанц для развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з ЕСНаладжаны таксама ўстойлівыя кантакты паміж галіновымі міністэрствамі Беларусі і профільнымі дэпартаментамі Еўракамісіі ў галіне экалогіі, эканомікі і фінансаў. Пачата абмеркаванне пытанняў узаемнага гандлю. "На чарзе - энергетыка, сельская гаспадарка, мытня, стандартызацыя, навуковыя даследаванні і інавацыі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў таксама адабрэнне мандата Еўрапейскага інвестыцыйнага банка на супрацоўніцтва з Беларуссю, зацвярджэнне новай стратэгіі Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця па Беларусі.

Акрамя таго, падпісана дэкларацыя аб партнёрстве дзеля мабільнасці для ўмацавання ўзаемадзеяння ў сферы міграцыі, актывізавана супрацоўніцтва па лініі міжнароднай тэхнічнай дапамогі.

Лукашэнка бачыць унікальны шанц для развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з ЕС"Мы ўсе гэтыя крокі вітаем. На жаль, у сваіх адносінах Беларусь і Еўрасаюз па-ранейшаму кіруюцца прававымі асновамі, якія закладзены больш як чвэрць стагоддзя таму і не ўлічваюць новыя геапалітычныя рэаліі. Давайце разам падумаем, як мы можам рушыць наперад у гэтым пытанні", - прапанаваў беларускі лідар.

Прэзідэнт выказаў надзею, што гэты візіт паслужыць прыкметнаму паляпшэнню дыялогу паміж Беларуссю і Еўрасаюзам, а таксама паляпшэнню сітуацыі ў рэгіёне.

Лукашэнка: Беларусь усё больш успрымаецца як полюс стабільнасці ў рэгіёне

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі