Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

21 Крс 2020

Лукашэнка азнаёміцца з выпускам ахоўных сродкаў на бабруйскай "Славянцы"

Лукашэнка азнаёміцца з выпускам ахоўных сродкаў на бабруйскай
Фота з архiва

21 красавіка, Бабруйск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зробіць сёння рабочую паездку ў Бабруйск. Кіраўнік дзяржавы наведае прадпрыемства "Славянка", дзе з нядаўняга часу наладжана вытворчасць сродкаў індывідуальнай аховы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На прадпрыемстве размова пойдзе аб выкананні даручэнняў па павелічэнні вытворчасці і забеспячэнні ўнутранага рынку сродкамі аховы насельніцтва і медыцынскага персаналу. Прэзідэнту таксама даложаць аб сацыяльна-эканамічным развіцці Магілёўскай вобласці і мерах па барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі.

Плануецца, што кіраўніку дзяржавы пакажуць цэхі па вытворчасці медыцынскіх масак і бытавых павязак. Аляксандр Лукашэнка азнаёміцца з арганізацыяй вытворчасці і выпускаемай прадукцыяй.

"Славянка" - адзін з буйнейшых вытворцаў адзення ў Беларусі. Вытворчыя магутнасці даюць магчымасць выпускаць тут больш за 500 тыс. швейных вырабаў (жаночага, мужчынскага і дзіцячага адзення) у год. Сродкі індывідуальнай аховы тут пачалі вырабляць з лютага, і цяпер усе магутнасці перабудаваны на гэту работу. Да красавіка на прадпрыемстве паспелі пашыць 3,5 млн масак. Цяпер тут штодзень выпускаюць ужо не менш за 150 тыс. гэтых вырабаў.

Акрамя таго, на "Славянцы" асвоілі вытворчасць аднаразовага адзення для медыцынскага персаналу: ахоўных камбінезонаў, бахіл, касцюмаў, нарукаўнікаў.

Аб намеры пабываць на вытворчасцях ахоўных сродкаў Аляксандр Лукашэнка заявіў 13 красавіка. Тады кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта было даручана падрыхтаваць пералік прадпрыемстваў, якія выпускаюць сродкі аховы і тых, што могуць гэтым займацца. "Я знайду час пабываць там, дзе палічу патрэбным. І спытаю, ці круглыя суткі яны працуюць і шыюць маскі, - сказаў Прэзідэнт. - Цяпер маскі і іншае - бахілы, акуляры, шчыткі - каштуюць вялікіх грошай. Цэны падскочылі".

"Нам сёння прапануюць ужо розныя краіны: і гэта ў нас купіце, і гэта, і гэта... А мы тое, што можам зрабіць самі і грошы пакінуць у сябе ў краіне, у тры разы даражэй пачынаем купляць за яе межамі. Я маю на ўвазе сродкі аховы: маскі, рэспіратары і гэтак далей", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

За апошні час колькасць вытворцаў ахоўных сродкаў у краіне значна павялічылася. Маскі выпускаюць прадпрыемствы "Нелва", "Мілавіца", "Контэ Спа", "Бурвін", "БелКрэда", "Макей", "Цэнтр моды" і іншыя. Акрамя таго, маскі шыюць на камбінатах бытавога абслугоўвання, у прамысловых арганізацыях, сацыяльных установах, школах, установах сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Актыўна да гэтай работы падключыўся і малы бізнес.

Выпуск дэзынфіцыруючых сродкаў наладжаны на вытворчых магутнасцях прадпрыемстваў алкагольнай галіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі