Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

14 Крс 2016

Лукашэнка: Атрыманне Беларуссю статусу наглядальніка ў АІС адкрые новыя магчымасці для супрацоўніцтва

Лукашэнка: Атрыманне Беларуссю статусу наглядальніка ў АІС адкрые новыя магчымасці для супрацоўніцтва14 красавіка, Стамбул /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Атрыманне Беларуссю статусу наглядальніка ў Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва (АІС) адкрые новыя магчымасці для развіцця ўзаемавыгадных кантактаў. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Стамбуле на XIII саміце АІС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Лічу, што з улікам высокага ўзроўню нашых даверных адносін з многімі мусульманскімі дзяржавамі і блізкасці пазіцый па канцэптуальных міжнародных пытаннях атрыманне Беларуссю статусу наглядальніка ў АІС стала б лагічным крокам, які адкрывае новыя магчымасці для развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён запэўніў, што ў асобе Беларусі мусульманскія дзяржавы заўсёды знойдуць надзейнага і прадказальнага партнёра.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, Беларусь падзяляе ўніверсальныя прынцыпы неўмяшання ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў, павагі іх тэрытарыяльнай цэласнасці, якія прапаведуе АІС, выступае супраць прымянення сілы, за ўрэгуляванне канфліктаў мірным шляхам. "Супадзенне пазіцый Беларусі і членаў АІС па многіх прынцыповых пытаннях дае магчымасць нам сумеснымі намаганнямі папулярызаваць агульныя каштоўнасці традыцыйнай сям'і, адстойваць разнастайнасць шляхоў прагрэсіўнага развіцця, нарошчваць намаганні ў барацьбе з гандлем людзьмі, супрацоўнічаць у рамках глабальнай ініцыятывы "Альянс цывілізацый", - сказаў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі