Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

11 Oct 2015

Лукашэнка атрымаў перамогу на выбарах Прэзідэнта Беларусі, набраўшы 83,49 працэнта галасоў

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На выбарах Прэзідэнта Беларусі атрымаў перамогу Аляксандр Лукашэнка, набраўшы, паводле папярэдніх даных, 83,49 працэнта галасоў, паведаміла журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пры гэтым больш як 6 працэнтаў выбаршчыкаў прагаласавалі супраць усіх кандыдатаў. У рэгіёнах гэты паказчык ніжэйшы. Напрыклад, у Брэсцкай вобласці - 4,38 працэнта.

За Таццяну Караткевіч па краіне аддалі галасы 4,42 працэнта. Сяргей Гайдукевіч набраў - 3,32 працэнта галасоў, Мікалай Улаховіч - 1,67 працэнта.

Лідзія Ярмошына яшчэ раз падкрэсліла, што гэта менавіта папярэднія даныя. Канчатковыя будуць агучаны пасля таго, як абласныя выбаркамы і выбаркам горада Мінска падпішуць падагульняючыя пратаколы аб галасах за кожнага кандыдата.

Аляксандр Лукашэнка атрымаў перамогу на выбарах Прэзідэнта Беларусі

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі