Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

7 Стд 2016

Лукашэнка: Асноўнай сутнасцю беларускай палітыкі стануць клопат і падтрымка дзяцей і старых

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на калядным богаслужэнні ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска7 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Асноўнай сутнасцю беларускай палітыкі стануць клопат і падтрымка дзяцей і старых. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 7 студзеня на калядным богаслужэнні ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы, віншуючы ўсіх прысутных, увесь беларускі народ са святам Ражджаства Хрыстовага сказаў, што заўсёды складана гаварыць у храме. "Складана таму, што не толькі тыя, хто тут прысутнічае, але і тыя, хто пачуе мяне ў гэта свята, заўсёды асаблівую ўвагу звяртаюць на акцэнты, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Напэўна, не месца сёння для будзённых размоў, але тым не менш скажу аб тым, што датычыцца нашай краіны".

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на калядным богаслужэнні ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска"Я рызыкнуў нядаўна, у канцы мінулага года, сказаць, што надыходзячы год не будзе больш лёгкім, чым папярэдні, - прадоўжыў Прэзідэнт. - Вы бачыце, што адбываецца вакол нашай краіны. Многія людзі ў нас у грамадстве кажуць, па-беларуску: "добра, перажывём, абы не было вайны". Як лічыць Аляксандр Лукашэнка, у гэтым словах ёсць вялікі сэнс. "Я не прытрымліваюся гэтага лозунга. Жыць трэба заўсёды. І мы будзем заўсёды жыць дастойна і нармальна. Але ў гэтым ёсць глыбокі сэнс, - лічыць кіраўнік дзяржавы. - І мы ў гэтым пераканаліся на прыкладзе нашых суседзяў: калі вайна, тады не хочацца нічога. Толькі міру. Толькі б захаваць жыццё. І людзі думаюць нават не аб сабе. Людзі думаюць аб сваіх дзецях. Таму першы наш зварот да Госпада, каб ён сапраўды нас абараніў і захаваў нашу краіну такой, якая яна ёсць цяпер. Большага мы проста не здолеем прасіць сёння. Таму што ўсё астатняе залежыць ад нас". Бо калі будзе мір, то чалавек зможа зрабіць усё.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на калядным богаслужэнні ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска перадаў у дар Мітрапаліту Паўлу карціну "Віфлеемская зорка"Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў: "Нам трэба спадзявацца толькі на сябе, кожны чалавек павінен разлічваць толькі на сябе. А ўсё, што зможа дзяржава, гэта я вам абяцаю, яна зробіць для народа. Але гэта будзе ўжо ў дадатак да таго, што вы зможаце зрабіць самі для сябе, для сваіх сем'яў і дзяцей". "Я, наколькі гэта магчыма, дэманстраваў палітыку, якую мы будзем праводзіць у бліжэйшы час, - сказаў Прэзідэнт. - І сутнасцю гэтай палітыкі стануць дзеці і старыя. Лічу, не трэба вам тлумачыць - чаму. Старыя - гэта тая частка нашага насельніцтва, якая стварыла нам тое, што мы сёння маем. А маем нямала, і гэта іх працай створана. Па-другое, гэта людзі слабыя, няхай яны нават не хворыя, а здаровыя, але яны ўжо не могуць тое, што маглі рабіць у мінулым. У выніку іншых прычын яны маюць патрэбу ў падтрымцы". Аляксандр Лукашэнка таксама заўважыў: "Маладымі мы ўжо не будзем ніколі, мы абавязкова будзем старымі. Як мы ставімся да старэйшага пакалення, так і да нас будуць ставіцца нашы дзеці. Таму мы павінны дэманстраваць добрыя адносіны да нашых старых".

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на калядным богаслужэнні ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска перадаў у дар Мітрапаліту Паўлу карціну "Віфлеемская зорка"Што датычыцца дзяцей, Аляксандр Лукашэнка адзначыў - гэта будучыня. "І мы для іх павінны зрабіць тое, што павінны. Мы не павінны іх залішне ахоўваць, апекаваць, - лічыць кіраўнік дзяржавы. - Яны ў нас мудрыя сёння. У іх ёсць магчымасць ва ўсім разабрацца, прычым правільна разабрацца. Трэба толькі дапамагчы накіраваць іх па правільнай дарозе, па якой яны павінны пайсці".

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на калядным богаслужэнні ў Свята-Духавым кафедральным саборы МінскаАляксандр Лукашэнка сказаў, што вось гэта і ёсць сутнасць далейшай сацыяльнай палітыкі, якая будзе праводзіцца ў краіне. "Мы будзем рабіць усё, каб нашы дзеці раслі не толькі здаровымі, але і адукаванымі. Мы будзем рабіць усё, каб абараніць чалавека, зрабіць яго жыццё як мага больш доўгім. Дарэчы, мы і так нямала зрабілі за 10 апошніх гадоў, у нас сярэдняя працягласць жыцця вырасла на 5 гадоў. Ніводная дзяржава ў свеце не дэманстравала такое павелічэнне працягласці жыцця. Таму мы будзем рабіць усё для здароўя, адукацыі людзей, для таго, каб чалавек сам потым мог сябе забяспечыць. Таму што хворы і неадукаваны чалавек ніколі не забяспечыць не толькі сябе, але і сваю сям'ю", - адзначыў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі