Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

21 Jul 2017

Лукашэнка адзначае вялікі патэнцыял для развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Украіны

Лукашэнка адзначае вялікі патэнцыял для развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Украіны

21 ліпеня, Кіеў /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка адзначае вялікі патэнцыял для развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Украіны. Аб гэтым ён заявіў сёння на перагаворах з Прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адначасова з перагаворамі на вышэйшым узроўні сёння ў Кіеве праходзіць бізнес-форум, дзе ўжо заключаны кантракты на $45 млн. "Да канца дня, думаю, мы і да ста дойдзем. Таму што патэнцыял нашых дзяржаў велізарны", - упэўнены беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў блізкі і дружалюбны характар адносін народаў Беларусі і Украіны. "Мы, рускія, украінцы - ядро цывілізацыі ў гэтай частцы еўрапейскага кантынента", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што перад перагаворамі наведаў музей Галадамору. Экскурсавод расказаў аб стаўленні беларусаў у тыя цяжкія гады да жыхароў Украіны: яны ішлі ў Беларусь, а беларусы дзяліліся апошнім. "Вось кліч продкаў, які сведчыць аб тым, што мы павіны дапамагаць адзін аднаму, мы павінны быць заўсёды разам адзін з адным. Гэта галоўнае. Нават не тыя кантракты, хоць яны і важныя. Гэта складае аснову нашых адносін, - падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы. - І я вам удзячны за тое, што вы ўдзяляеце гэтаму сур'ёзную ўвагу. Вы паставілі гэта ў аснову нашых адносін. Усё астатняе дадасца".

Прэзідэнт Беларусі дадаў, што з часу сустрэчы з Пятром Парашэнкам у красавіку бягучага года ўрады дзвюх краін многае зрабілі па рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцей.

"Гэтыя рэгулярныя сустрэчы заўсёды служаць і развіццю эканомікі нашых дзяржаў. Вы можаце разлічваць на тое, што калі мы нешта ўмеем і можам зрабіць для нашай Украіны, мы гэта зробім", - запэўніў Прэзідэнт Беларусі.

У сваю чаргу Пётр Парашэнка цёпла адзначыў дружалюбнае стаўленне кіраўніка беларускай дзяржавы да Украіны. Ён выказаў зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю па самых розных напрамках, у тым ліку ў эканоміцы, культуры, сацыяльнай сферы. "Я ўдзячны, што прывезлі вельмі прадстаўнічую дэлегацыю, і разлічваю, што сёння мы намецім новыя фарматы, новую дарожную карту, новыя крокі і арыенціры, якія змогуць яшчэ больш павялічыць наша з вамі эфектыўнае супрацоўніцтва", - дадаў Прэзідэнт Украіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі