Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

23 Стд 2015

Лукашэнка адзначае дынамічнае развіццё айчыннай навукі і павышэнне яе ролі ў вырашэнні актуальных задач

Лукашэнка адзначае дынамічнае развіццё айчыннай навукі і павышэнне яе ролі ў вырашэнні актуальных задач

23 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае дынамічнае развіццё айчыннай навукі і павышэнне яе ролі ў вырашэнні актуальных задач, што стаяць перад краінай. Аб гэтым ён заявіў 23 студзеня ў час уручэння дыпломаў акадэмікам і членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Уручэнне дыпломаў нававыбраным акадэмікам і членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук напярэдадні прафесійнага свята - Дня беларускай навукі - добрая нагода для нашай сустрэчы, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Шчыра рады бачыць у гэтай зале людзей, якія прымаюць самы актыўны ўдзел у рэалізацыі маштабных праектаў, якія сведчаць аб дынамічным развіцці айчыннай навукі і павышэнні яе ролі ў вырашэнні актуальных задач, што стаяць перад краінай".

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дыпломы акадэмікам і членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навукПрэзідэнт лічыць асабліва цэнным той факт, што ўвага вучоных засяроджана на перспектыўных напрамках, якія вызначаюцца навуковай навізной, маюць высокі ўзровень эканамічнай эфектыўнасці, экспартны патэнцыял і запатрабаваны народнай гаспадаркай і сацыяльнай сферай. Аляксандр Лукашэнка адзначыў важкі ўклад вучоных у стварэнне оптыка-электроннага абсталявання грамадзянскага і сацыяльнага прымянення і развіццё касмічнага прыборабудавання. На яго думку, важнымі напрамкамі з'яўляюцца развіццё машынабудавання, металаапрацоўкі, стварэнне новых матэрыялаў.

Дасягненні вучоных шырока выкарыстоўваюцца ў айчынным аграпрамысловым комплексе пры ўкараненні перадавых тэхналогій вырошчвання і аховы раслін, у стварэнні перспектыўных сартоў збожжавых культур, сродкаў механізацыі і перапрацоўкі прадукцыі сельскай гаспадаркі.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дыпломы акадэмікам і членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навукКіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што з непасрэдным удзелам беларускіх вучоных развіваецца новая для краіны біятэхналагічная галіна. На базе Акадэміі навук арганізаваны вытворчасці біятэхналагічнай і фармацэўтычнай прадукцыі.

"Беларусь па праву ганарыцца высокім узроўнем развіцця медыцыны, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Дасягненні нашых вядучых вучоных-медыкаў на слыху, яны шырока асвятляюцца ў СМІ і прыцягваюць увагу грамадскасці. Значныя поспехі ў кардыяхірургіі, лазернай медыцыне, дзіцячай нефралогіі, траўматалогіі і артапедыі, эндакрыналогіі, лячэнні анказахворванняў".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі