Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

28 Май 2019

Лукашэнка: адносіны Беларусі і Казахстана заўсёды будуць добрымі

Лукашэнка: адносіны Беларусі і Казахстана заўсёды будуць добрымі

28 мая, Нур-Султан /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Адносіны Беларусі і Казахстана заўсёды будуць добрымі. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым. Месцам правядзення сустрэчы стала рэзідэнцыя "Акорда", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца нашых адносін, яны заўсёды будуць добрымі, і я ніколькі не сумняваюся, што мы зможам і дабавіць у нашых адносінах", - падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што нядаўна прымаў пасла Казахстана ў Беларусі і прама яму сказаў аб канкрэтных напрамках, па якіх бакі могуць рушыць наперад у развіцці супрацоўніцтва.

Тавараабарот Беларусі і Казахстана ў мінулым годзе дасягнуў амаль $900 млн і павялічыўся на 30 працэнтаў да ўзроўню 2017 года. Пры гэтым беларускі экспарт перасягнуў $783 млн. У першым квартале 2019 года аб'ёмы ўзаемнага гандлю ўпалі прыкладна на 10 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам 2018-га. Тавараабарот склаў $171,5 млн. Сальда для Беларусі склалася дадатнае ў памеры $121,7 млн.

У Казахстан пастаўляюцца малако і малочныя прадукты, трактары і седлавыя цягачы, мэбля, грузавыя аўтамабілі, лякарствы, замарожаная ялавічына, цукар, мясныя прадукты. Беларусь імпартуе нафтапрадукты, каменны вугаль, рэйкі, пракат з нелегіраванай сталі, нафтавыя газы, насенне лёну, баваўнянае валакно, цыбулю, часнок.

Аб'ём гандлю паслугамі ў 2018 годзе склаўся ў памеры больш за $153 млн, экспарт - $99 млн, імпарт - $54,2 млн.

У 2018 годзе аб'ём казахстанскіх інвестыцый у эканоміку Беларусі перасягнуў $18,8 млн (рост у 4,8 раза), з іх прамыя інвестыцыі - $18,3 млн.

Тавараправодная сетка беларускіх прадпрыемстваў у Казахстане ўключае больш за 40 кампаній, створаных з прыцягненнем беларускага капіталу, а таксама больш за 170 суб'ектаў дылерскай сеткі. Функцыянуюць восем сумесных зборачных вытворчасцей беларускай тэхнікі і абсталявання (ААТ "БелАЗ", ААТ "МТЗ", ААТ "Гомсельмаш", ААТ "МАЗ", ААТ "УКГ "Бабруйскаграмаш" і іншыя). У Казахстане працуюць 256 арганізацый з беларускім удзелам, у Беларусі дзейнічае 45 прадпрыемстваў з казахстанскім капіталам.

Асноватворным дакументам практычнага ўзаемадзеяння з'яўляецца дарожная карта развіцця двухбаковага супрацоўніцтва паміж урадамі Беларусі і Казахстана на 2019-2020 гады.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Касым-Жамарту Такаеву за сустрэчу ў гэты няпросты час з улікам прэзідэнцкіх выбараў, якія пройдуць у Казахстане. "Казахстанцы - гэта ўжо нават не тыя людзі, што былі ў сярэдзіне 1990-х, якіх я вельмі добра памятаю. Мы ўсе тады вельмі балелі нейкімі ідэямі, часам недарэчнымі і непатрэбнымі. Сёння нашы народы паглядзелі ўжо вакол сябе, пасталелі - зразумелі, дзе наш гонар, слава і поспех", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Мне здаецца, што хоць і цяжкая гэта прэзідэнцкая кампанія, вы правільнае прынялі рашэнне, што пайшлі на выбары. Вы правільна растлумачылі, што павінна быць вызначанасць у людзей, павінна быць легітымнасць прэзідэнта. Я абсалютна падтрымліваю тое, што адбываецца ў Казахстане. Я разумею свайго сябра Нурсултана Абішавіча, які вельмі перажывае на Казахстан. Ён разам з вамі працаваў, шмат мне пра вас расказваў, калі я яму задаў пытанне пры сустрэчы. Вы вельмі шмат зрабілі, удвух і вашы калегі, для таго, каб Казахстан адбыўся такім, якім мы яго сёння бачым", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Касым-Жамарту Такаеву поспехаў. "Казахстанцы вельмі разумныя людзі. Яны ўжо ва ўсім разабраліся", - сказаў ён.

У сваю чаргу Прэзідэнт Казахстана падкрэсліў шчырую павагу, з якой у яго краіне ставяцца да кіраўніка беларускай дзяржавы. "Гэта шчырая павага да чалавека, які доўгія гады працуе на пасадзе Прэзідэнта Беларусі і робіць усё магчымае для ўмацавання аўтарытэту і патэнцыялу роднай дзяржавы. Адзначаем вашы поспехі, радуемся ім", - сказаў Касым-Жамарт Такаеў.

Ён таксама выказаў словы ўдзячнасці ў адрас беларускага лідара за цёплую сустрэчу ў Мінску восенню мінулага года, калі ён наведваў Беларусь на чале парламенцкай дэлегацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі