Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

12 Ліс 2016

Лукашэнка адкрыў Лядовую арэну ў Шклове

Лукашэнка адкрыў Лядовую арэну ў Шклове

12 лістапада, Шклоў /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця Лядовай арэны ў Шклове, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я ведаю, што наша з вамі мерапрыемства ў краіне ўспрымуць неадназначна. Як гэта ў нас часта бывае, нехта будзе шаптаць за вуглом, нехта на кухні, што лепш бы гэтыя грошы ўзялі, падзялілі, па кавалачку раздалі б, не час будаваць гэта ўсё. Нічога падобнага, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Памятайце, што гэта здароўе людзей. Гэта настрой бацькоў, дзяцей. Калі нехта будзе гаварыць, што я гэта пабудаваў для сябе... Ды не, мне ўжо лядовыя пляцоўкі не патрэбны. А дзецям маім ёсць, дзе займацца. Я хачу, каб вашы дзеці мелі магчымасць займацца гэтым цудоўным мужчынскім (і ўжо жаночым) відам спорту - хакеем - на выдатным лёдзе".

Лукашэнка адкрыў Лядовую арэну ў ШкловеАляксандр Лукашэнка выказаў пажаданне, каб дзякуючы гэтаму комплексу з'явіліся добрыя спартсмены, у тым ліку алімпійскія чэмпіёны. "У адваротным выпадку, навошта ўсё гэта было рабіць", - заўважыў беларускі лідар.

Прэзідэнт нагадаў, што калі некалькі гадоў таму ў Шклове пачалі будаваць Лядовую арэну, будоўля нечакана спынілася. "Давялося ад Мінска да Масквы прасіць прадпрымальнікаў, у тым ліку расіян, каб яны дапамаглі нам у гэты няпросты час скончыць лядовую пляцоўку", - расказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка адкрыў Лядовую арэну ў ШкловеАляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Лядовай арэне створаны ўсе неабходныя ўмовы для заняткаў спортам. "Лёд цудоўны. Галоўнае - гэта. І гэта зроблена добра і якасна, - сказаў ён. - Давайце жыць на гэтай зямлі, любіць сваю зямлю, займацца любымі відамі спорту. І, самае галоўнае, вядзіце за руку сюды сваіх дзяцей. А яны павядуць сюды вас".

Спартыўны аб'ект у Шклове акрамя непасрэдна лядовай пляцоўкі ўключае ў сябе залу сілавой падрыхтоўкі, трэнажорную і харэаграфічную залы, саўну з міні-басейнам, кафэ і іншыя памяшканні. На прылеглай тэрыторыі размешчана лыжаролерная траса працягласцю 1,9 км.

На базе Лядовай арэны магчыма арганізацыя выставак, культурна-масавых і іншых мерапрыемстваў.Лукашэнка адкрыў Лядовую арэну ў ШкловеЛукашэнка адкрыў Лядовую арэну ў Шклове

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі