Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

5 Ліп 2017

Лукашэнка: АБСЕ можа разлічваць на Беларусь як донара бяспекі ў Еўрапейскім рэгіёне

Лукашэнка: АБСЕ можа разлічваць на Беларусь як донара бяспекі ў Еўрапейскім рэгіёне

5 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. АБСЕ можа разлічваць на Беларусь як донара бяспекі ў Еўрапейскім рэгіёне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з кіраўніцтвам Парламенцкай асамблеі АБСЕ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нашы магчымасці вы добра ведаеце. Вы на нас можаце заўсёды разлічваць, асабліва што датычыцца донарства бяспекі ў нашым Еўрапейскім рэгіёне", - заявіў кіраўнік дзяржавы. Ён адзначыў, што існуюць канфлікты ў такіх рэгіёнах, як Украіна, Нагорны Карабах, Прыднястроўе. "Гэта вельмі важныя рэгіёны, дзе нам трэба па-еўрапейску, цывілізавана наводзіць парадак", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

"Мы з вамі ўжо абмяркоўвалі многія праблемы агульнаеўрапейскай бяспекі, іншыя пытанні, якія ўваходзяць у парадак дня АБСЕ. Актуальнасць гэтых пытанняў не знікла. Яна не проста захоўваецца, а ўзмацняецца", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Ён канстатаваў, што нарастаюць і атрымліваюць усё большую небяспеку працэсы нелегальнай міграцыі, транзіту наркотыкаў, гандлю людзьмі, нелегальнага перамяшчэння радыеактыўных элементаў і многія іншыя. "Можа, сёння яны не так на слыху, як нелегальная міграцыя. Але калі мы не будзем бачыць гэтыя праблемы, гэта будзе страшны выбух у бліжэйшы час", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь заўсёды была актыўным удзельнікам работы ПА АБСЕ, а пасля правядзення сесіі ў Мінску мае намер яшчэ больш актывізаваць свой удзел як у парламенцкім вымярэнні арганізацыі, так і АБСЕ ў цэлым.

У сваю чаргу старшыня ПА АБСЕ Крысцін Мутанен заявіла аб сваёй згодзе з пазіцыяй кіраўніка беларускай дзяржавы ў частцы ролі арганізацыі ў пытанні забеспячэння міру і бяспекі. "Мы як парламентарыі займаем актыўную пазіцыю, адкрыта абмяркоўваем праблемныя пытанні", - сказала яна.

Лукашэнка: АБСЕ можа разлічваць на Беларусь як донара бяспекі ў Еўрапейскім рэгіёнеПаводле слоў Крысцін Мутанен, таксама важна стварэнне платформ для таго, каб і ўрады дзяржаў маглі прадоўжыць дыялог па злабадзённых пытаннях парадку дня.

"На сённяшні дзень мы вельмі выразна ўсведамляем, што парламенцкая дыпламатыя павінна актыўна развівацца. Сёння мы ўсё часцей адзначаем блакаду дыялогу з боку ўрадаў некаторых дзяржаў-членаў, - адзначыла Крысцін Мутанен. - Таму мы вельмі рады магчымасці правесці чарговую сесію нашай арганізацыі ў Мінску, таму што парламенцкая дэлегацыя Беларусі ў АБСЕ заўсёды была вельмі актыўнай".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі