Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

7 Ліс 2025

Лукашэнка абазначыў умовы падтрымкі прадпрыемстваў: калі выгадна для краіны, дапаможам

Лукашэнка абазначыў умовы падтрымкі прадпрыемстваў: калі выгадна для краіны, дапаможам

7 лістапада, Жыткавічы /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Жыткавіцкі раён абазначыў умовы прадастаўлення падтрымкі прадпрыемствам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Знаёмячыся з вытворчым патэнцыялам рэгіёна, кіраўнік дзяржавы наведаў ЗАТ "Сатурн-1" у Жыткавічах. Тут развіваюць вытворчасць вузлоў, агрэгатаў і іншых камплектуючых для чыгуначнага рухомага саставу. У першую чаргу Прэзідэнт спытаў, чаму на прадпрыемстве знізіліся аб'ёмы вытворчасці. Дырэктар завода Міхаіл Саскевіч растлумачыў, што іх прадукцыя актыўна прадавалася для патрэб чыгунак Расіі і Беларусі. Аднак потым патрэбнасці рынку змяніліся, узнік попыт на камплектуючыя і дэталі для цыстэрнаў, і завод асвоіў новы для сябе від прадукцыі. З-за гэтага па аб'ектыўных прычынах крыху знізіліся аб'ёмы прамвытворчасці, але затое з'явіліся перспектывы. Паводле слоў дырэктара, цяпер заключаюцца дагаворы на пастаўкі ў 2026 годзе і нават ідзе пашырэнне геаграфіі - за кошт Казахстана. "Гэта значыць перспектыва попыту на тваю прадукцыю праглядаецца?" - удакладніў Прэзідэнт і атрымаў станоўчы адказ.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што чыгуначныя перавозкі і ўсё, што з імі звязана, адназначна будуць развівацца. "Наш рынак велізарны - Расія, Казахстан. Гэты рынак заўсёды будзе запатрабаваны. Такая велізарная прастора без чыгунак быць не можа", - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка таксама арыентаваў на больш цеснае ўзаемадзеянне паміж айчыннымі прадпрыемствамі галіны. У прыватнасці, размова ішла аб тым, каб БЧ пры закупцы дэталей і камплектуючых у большай ступені арыентавалася на айчынных вытворцаў. "Такія прадпрыемствы нам патрэбны цяпер - маленькае, невялікае прадпрыемства, яно хутка перастройваецца і гэтак далей", - заўважыў Прэзідэнт.

Такім суб'ектам гаспадарання былі абяцаны падтрымка і садзейнічанне з боку дзяржавы. "Ты чалавек вопытны, бачыш перспектыву - рабі. Трэба нешта - будзем дапамагаць. Калі гэта выгадна для краіны, то мы дапаможам. Я скажу так: грошай лішніх няма. Гэта факт. Але ў нас няма нармальных перспектыўных праектаў пад тыя грошы, якія мы можам выдзеліць. Таму карыстайся гэтым момантам. Ніхто грошы проста так нікому не дасць. Дадзім грошы толькі пад тое, каб заўтра зарабіць новыя грошы і каб вярнулі гэтыя (укладзеныя ў праект. - Заўвага БЕЛТА) грошы. Вось і ўсё. Дурніцу пара заканчваць. Не трэба "Бацька дапаможа, бацька выцягне!" Выцягнем. Але вось так "на дурняк" мы нічога рабіць не будзем", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі