Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

11 Ліс 2024

Лукашэнка 11-12 лістапада зробіць візіт у Азербайджан для ўдзелу ў Сусветным саміце па клімаце

Лукашэнка 11-12 лістапада зробіць візіт у Азербайджан для ўдзелу ў Сусветным саміце па клімаце

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11-12 лістапада зробіць рабочы візіт у Азербайджан, дзе прыме ўдзел у Сусветным саміце па барацьбе са змяненнем клімату. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Мерапрыемства праводзіцца пад эгідай Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. У глабальным форуме ўдзел прымуць дзясяткі тысяч дэлегатаў, у тым ліку многія кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў.

Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленні абазначыць нацыянальную пазіцыю Беларусі па пытаннях парадку дня, звязаных са змяненнем клімату і мерамі, якія міжнародная супольнасць павінна прыняць для вырашэння выклікаў, што ўзнікаюць у гэтай сферы.

Таксама на палях саміту Прэзідэнт правядзе шэраг сустрэч і перагавораў з замежнымі калегамі.

Канферэнцыя ААН па пытаннях змянення клімату, або Кліматычны саміт, праходзіць штогод з 1995 года і збірае краіны - удзельніцы Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату. Папярэдні саміт праходзіў у канцы мінулага года ў Дубаі (ААЭ) пры ўдзеле прадстаўнічых дэлегацый больш як са 150 краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі