Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

9 Жнв 2024

Лукашэнка ў Шклове: тэма сённяшняга дня - парадак і далейшае рэфармаванне сельскай гаспадаркі

Лукашэнка ў Шклове: тэма сённяшняга дня - парадак і далейшае рэфармаванне сельскай гаспадаркі

9 жніўня, Шклоў /Кар. БЕЛТА/. Тэма сённяшняга дня - парадак і далейшае рэфармаванне сельскай гаспадаркі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час рабочай паездкі ў Шклоўскі раён, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Шклове кіраўнік дзяржавы сабраў нараду па пытаннях эфектыўнага развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці Шклоўскага і Аршанскага раёнаў. Аднак Аляксандр Лукашэнка адразу паставіў пытанне шырэй - у маштабах усёй краіны. "Тэма сённяшняга дня - парадак і далейшае рэфармаванне сельскай гаспадаркі", - сказаў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, трэба таксама ўдзяліць увагу ролі старшынь райвыканкамаў. Размова аб нарматыўна-прававым рэгуляванні іх дзейнасці і дакладным разуменні паўнамоцтваў і кола пытанняў. "Думаю, што да нас ёсць пытанні. Да мяне", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што ў краіне фактычна няма нарматыўна-прававога акта аб старшынях райвыканкамаў або аблвыканкамаў, дзе дакладна для ўсіх выкладаліся б адпаведныя пытанні. "А гэта трэба, каб адкрылі кніжку і пачыталі: вось мае (старшыні выканкама. - Заўвага БЕЛТА) паўнамоцтвы, функцыі", - адзначыў Прэзідэнт.

Ён растлумачыў, што тады для ўсіх было б зразумела, што і ад каго могуць патрабаваць старшыні выканкамаў, не было б спрэчак наконт ведамаснай падпарадкаванасці і меж кампетэнцыі.

У час нарады Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на неабходнасць вырашэння вельмі важнага пытання - вызначыцца з метадамі павышэння эфектыўнасці сельгасвытворчасці двух валаўтваральных раёнаў.

Спачатку размова зайшла пра Оршу. Імпульс для развіцця рэгіён атрымаў у канцы 2018 года, калі Прэзідэнт падпісаў указ нумар 506 "Аб развіцці Аршанскага раёна" з мэтай павысіць узровень і якасць жыцця людзей.

Была прынята пяцігадовая праграма паскоранага развіцця, якая ахапіла практычна ўсе напрамкі вытворчасці і сацыяльнай сферы. "Праект паказальны. Выкарыстоўвалі праграмна-мэтавы метад. Вызначылі элементы інтэгравання", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ўсе неабходныя рэсурсы былі выдзелены, а канкрэтна ў АПК Аршанскага раёна ўкладзена звыш Br1 млрд. "Раён крыху прыўзнялі. Павялічылі зарплаты людзей. Запаволіўся (толькі запаволіўся) адток кадраў", - звярнуў увагу на пазітыўны эфект кіраўнік дзяржавы.

Разам з тым былі названы і недахопы. Так, не ўсе мерапрыемствы, прадугледжаныя праграмай, былі выкананы, не дасягнуты шэраг вытворчых і фінансавых паказчыкаў. У прыватнасці, не ўдалося выйсці на параметры па збожжавых і лёне. Засталіся недазагружаны сыравінай новыя магутнасці па перапрацоўцы. Шэраг ферм да гэтага часу не запоўнены жывёлай.

"Думаю, вам давядзецца сур'ёзна папрацаваць, каб гэту праграму давесці да лагічнага завяршэння", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Гаворачы аб Шклоўскім раёне, Прэзідэнт звярнуў увагу, што і ў гэтым рэгіёне ідуць інтэграцыйныя працэсы. У раёне 10 гаспадарак, хоць у савецкія часы іх было каля 30. "Старшыня райвыканкама, наладзь нармальныя адносіны з 10 кіраўнікамі і дзейнічайце, дапамагайце адзін аднаму", - арыентаваў Аляксандр Лукашэнка.

Самыя буйныя гаспадаркі раёна - гэта "Купалаўскае" і прадпрыемствы Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта "Александрыйскае" і "АСБ-Агра Гарадзец".

Даручэнні навесці парадак у "Купалаўскім", якое акрамя кіруючай кампаніі аб'ядноўвае яшчэ тры сельгаспрадпрыемствы, былі дадзены крыху больш за пяць гадоў таму, нагадаў кіраўнік дзяржавы. "Ведаю, што кантралёраў і інспектараў тут было шмат, але сістэмныя праблемы амаль не зрушыліся з мёртвай кропкі", - заўважыў ён.

У 2024 годзе ў параўнанні з 2023-м ёсць пэўны рост па валавой прадукцыі, малаку і буйной рагатай жывёле. Нарыхтавана больш сенажу і травяных кармоў. Аднак трэба паглядзець не толькі на паказчыкі на паперы, але і на якасць, звярнуў увагу Прэзідэнт. Паколькі нават пры такіх паказчыках падзеж ва ўсіх гаспадарках холдынга вырас практычна ў два разы. Ёсць праблема з кадрамі, не хапае ветэрынарных спецыялістаў, растуць даўгі.

"Пасля першага этапу, які мы тады намецілі, вам не ўдалося выйсці на прыбытковую работу. А база там створана добрая", - зрабіў выснову кіраўнік дзяржавы.

Што датычыцца ААТ "Александрыйскае", то ў яго, як адзначыў Прэзідэнт, укладзены немалыя рэсурсы (амаль Br40 млн - на пагашэнне інвестыцыйных крэдытаў, закупку збожжа, угнаенняў і іншыя мэты). А праблемы практычна тыя ж, што і ў "Купалаўскага": зніжэнне пагалоўя птушкі, скарачэнне вытворчасці яек, рост падзяжу буйной рагатай жывёлы.

Між тым у рэгіёне яшчэ з савецкіх часоў захавалася высокая культура апрацоўкі глебы - землі апрацаваны так, як не ўсюды нават у заходніх раёнах. У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы слушна пакрытыкаваў кіраўнікоў Магілёўскай і Мінскай абласцей: "У Ісачанкі палі не ўзараны. Тое ж самае і ў старшыні Мінскага аблвыканкама - ад Барысава да Бярэзінскага запаведніка, там наогул пустуюць палі. Паўстае пытанне, Леанід Канстанцінавіч (Заяц. - Заўвага БЕЛТА), мы навошта меліярацыяй займаемся? Яны не ўзворваюць тыя палі, якія сёння трэба ўзворваць, г.зн. мы гераічна прырастаем меліярацыяй і столькі ж страчваем ад тых гектараў, якія трэба араць без меліярацыі".

Прэзідэнт даручыў кіраўнікам абласных і раённых выканкамаў, каб усе неабходныя ўчасткі былі ўзараны.

Вяртаючыся да размовы пра развіццё "Александрыйскага", Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што даручаў Кіраўніцтву справамі сумесна з вучонымі выпрацаваць дакладную і зразумелую канцэпцыю, як быць далей.

"Гэта павінен быць канкрэтны, а галоўнае - рэалістычны план мерапрыемстваў. З тэхналагічнымі картамі, прапрацаванымі заданнямі, дэталёвым прагнозам па перспектывах выкарыстання кожнага поля і аб'екта перапрацоўкі", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, для ўдзелу ў нарадзе спецыяльна запрошаны ўсе кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў Аршанскага і Шклоўскага раёнаў. "Неабходна падрабязна абмеркаваць дэталі і прыняць канчатковыя рашэнні", - абазначыў задачу Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт папярэдзіў, што памылак у рэалізацыі быць не можа: "Таму што гэта вялікія грошы, і ў нас лішніх грошай няма". Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Аршанскім раёне, напрыклад, пабудаваны агракомплексы, вопыт якіх можна і трэба тыражаваць на гэты і Шклоўскі раёны.

"Ёсць гэтыя зародкі. Трэба ісці ў гэтым напрамку. Мы ўжо вычарпалі тое, што ляжала на паверхні, прыносячы $8 млрд экспарту. Гэта вялікія грошы, ні адна галіна столькі не дае. Усё гэта вычарпана, трэба цяпер тэхналогіямі займацца. А тэхналагічная і выканальніцкая дысцыпліна - гэта галоўнае. Не будзе гэтага, няма чаго і займацца і ўкладваць грошы. Таму перш чым прасіць грошы, звяртацца ў банкі, ва ўрад, тым больш да мяне, пакажыце, што ўкладзены рубель дасць 10 рублёў выручкі", - арыентаваў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на некалькі прынцыпова важных аспектаў.

Першы датычыцца інтэграцыі сельгасвытворцаў. Яе трэба прадаўжаць, ствараючы буйныя кампаніі з поўным цыклам вытворчасці. "Там, дзе гэта патрэбна, - зрабіў акцэнт Прэзідэнт. - Там, дзе можа працаваць асобная гаспадарка, тыпу "Гарадзец", "Гастэлаўскае", "Усход" і іншыя, добрыя гаспадаркі, невялікія, няхай працуюць".

Калі сама гаспадарка ў працэсе развіцця прыходзіць да таго, што ёй недастаткова зямель, то дзяржавай гэта вітаецца. "Таму шукаем з губернатарам свабодныя плошчы, каб далучыць да гэтай гаспадаркі і эфект большы атрымаць. Мы ведаем, што там атрымаецца", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым Прэзідэнт перасцярог ад таго, каб прымусова праводзіць узбуйненне. Рашэнне трэба прымаць на месцах, зыходзячы з сітуацыі. "Не губіце яе далучэннем нейкай слабай гаспадаркі. Гэта будуць гіры на нагах гаспадаркі, - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. - Шчыра кажучы, я не прыхільнік буйных гаспадарак. Але бачу, што тэндэнцыя такая. Але штучна нічога рабіць не трэба".

"З інтэграцыяй будзьце акуратнымі, - рэзюмаваў па гэтай тэме кіраўнік дзяржавы. - Будзьце акуратнымі аб'ядноўваючы, раз'ядноўваючы гаспадаркі. Трэба раіцца на месцах. Трэба ўлічваць вопыт мінулага і будучыню".

Другі важны аспект, аб якім сказаў Прэзідэнт, - узбуйненне павінна адбывацца на базе моцных гаспадарак з дакладнай і зразумелай спецыялізацыяй.

Трэці: пераўтварэнні трэба ўкараняць пры строгім выкананні ўсіх тэхналогій, прапрацаванай да самых дробных дэталей сыравіннай базе і строгай дысцыпліне.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што за вынік будуць адказваць не толькі старшыні райвыканкамаў і губернатары. "За кожным мерапрыемствам, арганізацыяй, полем, фермай і іншымі аб'ектамі праграмы павінны быць замацаваны канкрэтныя службовыя асобы выканкамаў, міністэрстваў, урада, Адміністрацыі Прэзідэнта, Кіраўніцтва справамі і Акадэміі навук", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі