Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

11 Feb 2015

Лукашэнка і Пуцін выказалі зацікаўленасць у хутчэйшым спыненні ўзброенага процістаяння на ўсходзе Украіны

Лукашэнка і Пуцін выказалі зацікаўленасць у хутчэйшым спыненні ўзброенага процістаяння на ўсходзе Украіны11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным адбылася сёння, паведамляе БЕЛТА.

Як стала вядома карэспандэнту БЕЛТА, субяседнікі абмеркавалі арганізацыйна-тэхнічныя пытанні падрыхтоўкі маючай адбыцца ў другой палавіне дня сустрэчы ў рамках "нармандскага фармату" па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу. Абмеркаваны асноўныя моманты зместу дакумента, які прапрацоўваецца цяпер на ўзроўні дэлегацый і будзе вынесены на разгляд лідараў дзяржаў у "нармандскім фармаце". Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін выказалі ўзаемную зацікаўленасць у хутчэйшым спыненні ўзброенага процістаяння на ўсходзе Украіны. Прэзідэнт Расіі пацвердзіў свой удзел у перагаворах у Мінску.

Прыбыццё кіраўнікоў Германіі, Францыі, Расіі і Украіны чакаецца ў другой палавіне дня 11 лютага.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі