Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

1 Aug 2019

Лукашэнка і Мірзіёеў правялі пад Мінскам нефармальную сустрэчу і абмяняліся падарункамі

Лукашэнка і Мірзіёеў правялі пад Мінскам нефармальную сустрэчу і абмяняліся падарункамі

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па запрашэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў наведаў 31 ліпеня дзяржаўную рэзідэнцыю "Заслаўе", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнікі дзяржаў прагуляліся па тэрыторыі рэзідэнцыі, а потым абмяняліся падарункамі. Аляксандр Лукашэнка прэзентаваў свайму ўзбекскаму калегу пано "Беларус" і беларускую вышыванку, а яго малодшы сын Мікалай уручыў Прэзідэнту Узбекістана статуэтку зубра. Шаўкат Мірзіёеў у сваю чаргу падарыў кіраўніку дзяржавы статую хакеіста.

Прэзідэнты таксама паразмаўлялі ў нефармальнай абстаноўцы. Прычым месцам сустрэчы была выбрана разная альтанка, якую Шаўкат Мірзіёеў падарыў Аляксандру Лукашэнку ў мінулым годзе пасля яго афіцыйнага візіту ва Узбекістан.

Як паведамлялася, Прэзідэнт Узбекістана 31 ліпеня прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь. Перагаворы кіраўнікоў дзяржаў адбудуцца 1 жніўня ў Палацы Незалежнасці. Бакі разгледзяць перспектывы рэалізацыі сумесных праектаў у машынабудаванні, лёгкай прамысловасці, сельскай гаспадарцы, фармацэўтыцы, транспартнай сферы і IT-сектары. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена наладжванню міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння, паглыбленню вытворчай кааперацыі і забеспячэнню спрыяльных умоў для ўзаемнага гандлю таварамі і паслугамі.

Прэзідэнты плануюць разам наведаць выстаўку нацыянальнай прадукцыі Узбекістана, якая ў гэтыя дні праходзіць у беларускай сталіцы. Праграма візіту Шаўката Мірзіёева таксама прадугледжвае наведванне Парка высокіх тэхналогій.

Па выніках першага паўгоддзя тавараабарот паміж краінамі склаў каля $113,1 млн, павялічыўшыся на 25,3 працэнта ў параўнанні з такім жа перыядам мінулага года. Беларускі экспарт вырас на 28,3 працэнта і дасягнуў $88,8 млн. Імпарт з Узбекістана перасягнуў $24,3 млн, павялічыўшыся на 15,6 працэнта.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі