Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

12 Май 2016

Лукашэнка і Мядзведзеў у нефармальнай абстаноўцы абмеркавалі эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі

Лукашэнка і Мядзведзеў у нефармальнай абстаноўцы абмеркавалі эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і старшыня расійскага ўрада Дзмітрый Мядзведзеў правялі 12 мая нефармальную сустрэчу ў аграгарадку Александрыя, паведамляе БЕЛТА.

Сустрэча прадаўжалася больш за тры гадзіны. За гэты час Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў абмеркавалі ўсе найбольш актуальныя пытанні: двухбаковыя адносіны, эканамічнае супрацоўніцтва, рэгіянальную праблематыку, міжнародны парадак дня.

Лукашэнка і Мядзведзеў у нефармальнай абстаноўцы абмеркавалі эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і РасііДамоўленасць аб правядзенні гэтай сустрэчы была дасягнута яшчэ ў Сочы ў студзені. Кіраўнік беларускай дзяржавы паказаў расійскаму госцю свае родныя мясціны. Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў пачаставаліся натуральным бярозавым сокам, сфатаграфаваліся на памяць каля роднага дома беларускага лідара, а таксама пабывалі на Трафімавай крыніцы, адноўленай па даручэнні Прэзідэнта каля трох гадоў таму. Вада ў ёй асвячоная і ўнікальна чыстая па сваіх уласцівасцях. За ёй едуць людзі з усіх навакольных раёнаў, нярэдка тут можна ўбачыць і расіян.

Лукашэнка і Мядзведзеў у нефармальнай абстаноўцы абмеркавалі эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і РасііНефармальная сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева адбылася пасля завяршэння афіцыйных мерапрыемстваў у Магілёве, дзе 12 мая прайшло пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі