Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

3 Ліп 2015

Лукашэнка ў Дзень Незалежнасці ўсклаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску

Лукашэнка ў Дзень Незалежнасці ўсклаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску

3 ліпеня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Дзень Незалежнасці ўсклаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Удзел ва ўрачыстай цырымоніі прынялі вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі дзяржорганаў, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, ветэраны, свяшчэннаслужыцелі, дыпламаты. Яны таксама ўсклалі да падножжа манумента кветкі і вянкі.

Лукашэнка ў Дзень Незалежнасці ўсклаў вянок да манумента Перамогі ў МінскуПрысутныя на плошчы Перамогі ўшанавалі мінутай маўчання памяць загінулых. У цішыні прагучала 20 удараў метранома.

Пасля выканання Дзяржаўнага гімна па плошчы ўрачыстым маршам прайшла зводная рота і аркестр ганаровай варты камендатуры Узброеных Сіл.

Лукашэнка ў Дзень Незалежнасці ўсклаў вянок да манумента Перамогі ў МінскуАляксандр Лукашэнка пагутарыў з кіраўнікамі дыпламатычных місій, цёпла прывітаў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. "Наш дагавор вы помніце: як мага даўжэй жыць. Нам вы вельмі патрэбны", - сказаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да ветэранаў. Ён пажадаў ім здароўя і шчасця і падзякаваў за падтрымку.Лукашэнка ў Дзень Незалежнасці ўсклаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі