Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

23 Чэр 2016

Ключавая задача на пяцігоддзе - устойлівы эканамічны рост - рэзалюцыя Усебеларускага сходу

Ключавая задача на пяцігоддзе - устойлівы эканамічны рост - рэзалюцыя Усебеларускага сходу

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ключавой задачай на наступнае пяцігоддзе павінна быць аднаўленне і забеспячэнне далейшага ўстойлівага эканамічнага росту як асновы для паспяховага жыцця будучых пакаленняў, гаворыцца ў рэзалюцыі V Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адобрыць асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады і падтрымаць яе галоўную мэту - павышэнне якасці жыцця насельніцтва на аснове росту канкурэнтаздольнасці эканомікі, прыцягнення інвестыцый і інавацыйнага развіцця", - сказана ў рэзалюцыі.

"Базавым фактарам эканамічнага развіцця ў бліжэйшае пяцігоддзе з'яўляецца павышэнне эфектыўнасці кіравання на ўсіх узроўнях, у тым ліку шляхам аптымізацыі функцый дзяржапарату і структуры дзяржаўных актываў", - адзначана ў дакуменце.

У час сходу ад дэлегатаў паступіла каля 150 канкрэтных прапаноў. Яны датычацца разняволення дзелавой ініцыятывы, крэдытаў для рэальнага сектара эканомікі, замацавання маладых кадраў, павелічэння турыстычнага патоку і шмат іншага. Таксама пры дапрацоўцы праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады ўраду рэкамендавана ўлічыць заўвагі і прапановы, якія выказалі Прэзідэнт Беларусі і дэлегаты Усебеларускага народнага сходу.

Таксама ў рэзалюцыі адзначана, што рэалізацыя Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады забяспечыла захаванне палітычнай стабільнасці, устойлівасці эканомікі і сацыяльнай абароны насельніцтва. Аднак з-за негатыўных знешніх і ўнутраных фактараў асноўныя прагнозныя паказчыкі не былі дасягнуты. Гэта запатрабавала прыняць узважаныя комплексныя меры па пераадоленні негатыўных тэндэнцый.

Рэзалюцыя будзе перададзена Прэзідэнту Беларусі для разгляду і прыняцця неабходных рашэнняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі