Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

17 Ліс 2015

Кабякоў запатрабаваў прыняцця аператыўных і сістэмных мер для аднаўлення эканамічнага росту

Кабякоў запатрабаваў прыняцця аператыўных і сістэмных мер для аднаўлення эканамічнага росту

17 лістапада, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў запатрабаваў ад урада прыняцця аператыўных і сістэмных мер для аднаўлення эканамічнага росту. Аб гэтым ён заявіў сёння на пашыраным пасяджэнні Савета Міністраў, на якім разглядаліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў студзені-верасні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ад Савета Міністраў патрабуецца прыняцце аператыўных і сістэмных мер, каб пашырыць вузкія месцы ў эканамічным развіцці, не парушаючы збалансаванасці эканомікі. Галоўнай задачай урада і Нацыянальнага банка ва ўмовах няўстойлівасці і высокай нестабільнасці на сусветных рынках было і ёсць забеспячэнне макраэканамічнай устойлівасці і захаванне неабходнага ўзроўню сацыяльнай абароны насельніцтва", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Паводле яго слоў, краіна ў поўным аб'ёме і ва ўстаноўленыя тэрміны разлічваецца па валютных даўгах без урону для міжнародных рэзервовых актываў. На пагашэнне асноўнага доўгу накіроўваецца прафіцыт рэспубліканскага бюджэту, які па выніках 9 месяцаў склаў Br16,4 трлн, або 2,6 працэнта ВУП.

Кабякоў запатрабаваў прыняцця аператыўных і сістэмных мер для аднаўлення эканамічнага росту"Валютны рынак стабільны, чысты продаж валюты насельніцтвам і суб'ектамі гаспадарання з пачатку года - амаль $350 млн. Збалансаваны знешні гандаль. Па сальда гандлю таварамі і паслугамі маем лепшы рэзультат за апошнія 15 гадоў - за 9 месяцаў $1,2 млрд. Як вынік, палепшыўся стан плацежнага балансу краіны", - канстатаваў прэм'ер-міністр.

Андрэй Кабякоў адзначыў, што ў Беларусі выконваюцца ўсе абавязацельствы бюджэту па сацыяльных выплатах, па дзяржаўнай падтрымцы рэальнага сектара эканомікі. Разам з тым па выніках студзеня-верасня эканамічнага росту не адбылося. "ВУП ніжэйшы за мінулы год на 3,7 працэнта за 9 месяцаў, на 3,9 працэнта - за 10 месяцаў. Аб'ёмы прамысловай вытворчасці апошнія тры месяцы стаяць на ўзроўні 92,9 працэнта. Гэта значыць па прамысловасці не падаем, але і не расцём", - растлумачыў кіраўнік беларускага ўрада. Паводле слоў прэм'ер-міністра, найбольшае зніжэнне вытворчасці прадукцыі дапушчана ў арганізацыях Мінпрама, Мінбудархітэктуры, канцэрнаў "Беллегпрам", "Беллеспаперапрам", "Белдзяржхарчпрам". "Не забяспечваюцца заяўленыя параметры развіцця АПК. Усе рэгіёны па параметрах вырабленага ВРП не дасягнулі ўзроўню мінулага года. Найбольшае адставанне склалася ў Мінску і Віцебскай вобласці", - канстатаваў ён.

Кіраўнік беларускага ўрада паставіў задачу забяспечыць аднаўленне эканамічнага росту, выконваючы тры асноўныя прыярытэты: не нарошчваць знешні доўг, максімальна знізіць залежнасць ад знешніх фактараў, забяспечыць устойлівы збалансаваны рост без раскручвання інфляцыйнай і дэвальвацыйнай спіралей. "Асноўныя крыніцы росту на гэтым этапе і пры такіх умовах - экспарт і інвестыцыі", - лічыць Андрэй Кабякоў.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі