Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

22 Врс 2020

Кааперацыя, трансфер тэхналогій і касмадром - чым цікавы для Беларусі Далёкі Усход Расіі

Кааперацыя, трансфер тэхналогій і касмадром - чым цікавы для Беларусі Далёкі Усход Расіі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 верасня сустрэўся з губернатарам Прыморскага края Алегам Кажамякам. Дэлегацыя гэтага расійскага рэгіёна прыбыла ў Беларусь яшчэ 19 верасня і паспела правесці перагаворы з прэм'ер-міністрам, кіраўніком Мінсельгасхарча і кіраўніцтвам Магілёўскай вобласці. У час візіту прадстаўнікі Прымор'я таксама наведалі амаль дзясятак машынабудаўнічых і харчовых прадпрыемстваў. Але аб чым ішла размова на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Алегам Кажамякам?

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена ў развіцці супрацоўніцтва з Прыморскім краем і, нягледзячы на яго геаграфічную аддаленасць, разглядае яго як блізкага і важнага партнёра. "Вы хоць і геаграфічна далёка знаходзіцеся і нямала паміж намі кіламетраў, мы не разглядаем Уладзівасток як далёкі і чужы горад. Часта ўспамінаем аб сваёй Айчыне ад Брэста да Уладзівастока. Таму вы жывяце ў нашай Айчыне, і мы заўсёды будзем развіваць супрацоўніцтва", - сказаў ён.

Прэзідэнт прапанаваў нарасціць пастаўкі ў рэгіён айчыннай тэхнікі і тэхналогій, ажыццяўляючы пры гэтым гарантыйнае, сэрвіснае абслугоўванне. Акрамя таго, перспектыўнымі Аляксандр Лукашэнка лічыць пастаўкі ў Прымор'е гарадскога электратранспарту.

У час сустрэчы закраналася таксама супрацоўніцтва ў аграпрамысловай сферы. Размова ішла аб магчымым экспарце беларускай малочнай, мяса-малочнай прадукцыі, дзіцячага харчавання, пастаўках насення і пасадачнага матэрыялу.

Беларускія спецыялісты гатовы будаваць касмадром Усходні, заявіў на перагаворах Прэзідэнт. "Мы цяпер яшчэ раз уважліва падыдзем да гэтага аб'екта, і Прэзідэнт (Расіі. - Заўвага БЕЛТА) мяне прасіў паглядзець. Хацелася б паўдзельнічаць у будаўніцтве гэтага касмадрома і паказаць нашы магчымасці, на што здольныя беларускія будаўнікі. Я гатовы перакінуць туды трэст, а, магчыма, і два. Галоўнае, каб мы дамовіліся аб супрацоўніцтве", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Магчымы ўдзел Беларусі ў будаўніцтве касмадрома можа стаць адной з прычын для наведвання Аляксандрам Лукашэнкам далёкаўсходніх рэгіёнаў Расіі. Аб гэтым Прэзідэнт сам сказаў у час сустрэчы. "Я хацеў бы пабываць там, калі мы дамовімся. Паглядзець, як пачнуць работу нашы будаўнікі, і да Камчаткі наведаць гэты рэгіён, - дадаў ён. - Я ўжо і дзецям сказаў, што ў наступным годзе выберам час. Возера Байкал, Алтай, Прымор'е, Сахалін і Камчатка - усё ж такі трэба пабываць і паглядзець на гэты цуд прыроды".

Алег Кажамяка ў сваю чаргу заявіў, што ў Прыморскім краі хочуць адкрыць гандлёвы дом "Беларусь". Інвестары падабраны ўжо, падрабязней гэты праект будзе абмяркоўвацца ў час аграпрамысловай выстаўкі "Белагра", якая пройдзе ў Мінску з 29 верасня па 4 кастрычніка.

"Для нас вельмі важна, каб мы перайшлі на той узровень супрацоўніцтва, які даваў бы магчымасць нашым жыхарам бачыць на прылаўках як мага больш беларускіх тавараў, выкарыстоўваць перадавы вопыт машынабудаўнікоў Беларусі. Мы ўбачылі новыя тэхналогіі, прадукцыю, якая адпавядае апошнім сусветным распрацоўкам і стандартам", - заявіў губернатар.

У 2019 годзе Беларусь і Прыморскі край нагандлявалі на $19,2 млн. За студзень - ліпень бягучага года тавараабарот перасягнуў $9 млн, павялічыўшыся ў параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года на 17 працэнтаў. Пры гэтым беларускі экспарт вырас на 27,3 працэнта, дасягнуўшы $8,3 млн. Аснову паставак склалі грузавыя аўтамабілі (іх продажы павялічыліся ў 1,7 раза), алюмініевыя пруткі і профілі, шыны, сыры і тварог, сметанковае масла (рост амаль у 2 разы), будаўнічыя дэталі з пластмас.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі