У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

7 Чэр 2016

III Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі адкрываецца ў Мінску

III Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі адкрываецца ў Мінску

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. III Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі адкрываецца сёння ў Мінску, паведамляе БЕЛТА.

Напярэдадні быў дадзены старт шэрагу знакавых для беларуска-расійскага супрацоўніцтва мерапрыемстваў. У іх ліку Дні Масквы ў Мінску, IV Расійска-беларускі маладзёжны форум, I Фестываль рэгіянальных тэлекампаній Беларусі і Расіі "Вобраз часу" і іншыя.

Спецыяльна да Форуму рэгіёнаў прымеркавалі і міжнародную выстаўку "Белагра-2016", якая таксама адкрываецца сёння. У гэтым годзе яна пройдзе на тэрыторыі аэрапорта Мінск-1 і аб'яднае больш як 500 кампаній з 20 краін.

Плануецца, што ў Форуме рэгіёнаў прымуць удзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Расійскі бок прадставяць таксама старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціна Мацвіенка, віцэ-прэм'ер РФ Вольга Галадзец, міністр адукацыі і навукі Дзмітрый Ліванаў, міністр працы і сацыяльнай абароны Максім Тапілін, мэр Масквы Сяргей Сабянін. Удзельнікамі форуму стануць парламентарыі, кіраўнікі федэральных і рэгіянальных органаў улады, прадстаўнікі дзелавых колаў дзвюх краін.

У час форуму пройдзе пасяджэнне Міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве. Будзе арганізавана 9 секцый: "Беларуска-расійскае супрацоўніцтва ў сферы працоўных адносін і сацыяльнай абароны насельніцтва", "Беларуска-расійскае культурна-гуманітарнае супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне ў сферы турызму: гістарычны і сучасны кантэкст", "Расійска-беларускае навуковае і навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва. Стан і перспектывы развіцця", "Расійска-беларускае супрацоўніцтва ў адукацыйнай сферы. Стан і перспектывы развіцця", "Беларуска-расійскае супрацоўніцтва ў сферы маладзёжнай палітыкі", "Арганізацыя аказання медыцынскай дапамогі - важнейшы рэсурс захавання здароўя нацыі. Узаемадзеянне ў рамках Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі", "СМІ як значны фактар міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння, фарміравання агульнай прасторы гуманітарных каштоўнасцей Саюзнай дзяржавы", "Паглыбленне гандлёва-эканамічных сувязей рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь як важны фактар у забеспячэнні харчовай бяспекі Саюзнай дзяржавы", "Развіццё супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў прамысловай сферы".

У другі дзень форуму пройдзе пленарнае пасяджэнне на тэму "Рэалізацыя ўзгодненай сацыяльна-эканамічнай палітыкі ў Саюзнай дзяржаве: дасягненні, праблемы, шляхі вырашэння і перспектывы".

Мэта форуму - пашырэнне беларуска-расійскага рэгіянальнага супрацоўніцтва і садзейнічанне ўстанаўленню прамых кантактаў паміж рэгіёнамі, прадпрыемствамі і арганізацыямі ў сацыяльна-эканамічнай, навукова-адукацыйнай, культурна-гуманітарнай і іншых сферах.   

Маскоўска-беларускі форум дзелавога супрацоўніцтва адбудзецца з удзелам мэраў Масквы і Мінска III Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі адкрываецца ў Мінску

 

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс