Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

21 Снж 2017

Гран-пры IV Каляднага конкурсу вакалістаў удастоены Саргіс Бажбеук-Мелікян з Арменіі

Гран-пры IV Каляднага конкурсу вакалістаў удастоены Саргіс Бажбеук-Мелікян з Арменіі

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гран-пры IV Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў удастоены бас Саргіс Бажбеук-Мелікян з Арменіі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі, які з'яўляецца арганізатарам конкурсу.

Прымаючы заслужаную ўзнагароду, Саргіс Бажбеук-Мелікян расказаў, што даўно хацеў прыехаць у Беларусь, адкуль родам яго бабуля. Знаходжанне ў Мінску стала для яго ўдвая прыемным: артыст не толькі пазнаёміўся з беларускай зямлёй, але і стаў уладальнікам галоўнай узнагароды Каляднага конкурсу вакалістаў. Цікава, што займацца оперным вакалам Саргіс пачаў у 20 гадоў. Цяпер спеваку 27, ён ганарыцца сваёй перамогай у конкурсе і лічыць яе стымулам для далейшага развіцця. У бягучым годзе Саргіс скончыў дзяржаўную кансерваторыю ў Ерэване і стаў лаўрэатам прэміі прэзідэнта Арменіі.

Лаўрэатам I прэміі Каляднага конкурсу вакалістаў стаў уладальнік барытону Сяргей Кайдалаў з Расіі. Другую прэмію падзялілі два сапрана: спявачка з Беларусі Марыя Галкіна і Ксенія Бахрытдзінава з Украіны. Прэмію за трэцяе месца атрымалі тэнар Аляксандр Гелах з Беларусі і барытон Канстанцін Сучкоў з Расіі. У беларускай опернай спявачкі уладальніцы лірычнага сапрана Маргарыты Ляўчук - Прыз глядацкіх сімпатый і заахвочвальная прэмія. Заахвочвальнай прэміяй журы ўзнагародзіла таксама спявачку з Францыі сапрана Элен Карпанцье.

Лаўрэаты конкурсу 22 снежня прымуць удзел у грандыёзным гала-канцэрце зорак сусветнай оперы, які стане завяршальным акордам VIII Мінскага міжнароднага Каляднага опернага форуму.

У IV Мінскім міжнародным Калядным оперным конкурсе, які прайшоў у тры туры з 14 па 20 снежня, прынялі ўдзел 111 маладых вакалістаў з 16 краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі