Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

25 Jul 2019

"Гомсельмаш" заўсёды быў, ёсць і будзе - Лукашэнка даручыў распрацаваць стратэгію развіцця прадпрыемства


25 ліпеня, Веткаўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў распрацаваць стратэгію развіцця "Гомсельмаша". Адпаведную задачу кіраўнік дзяржавы паставіў сёння ў час наведвання вытворчага цэха "Навасёлкі" птушкафабрыкі прадпрыемства "Беларуснафта-Асобіна", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца "Гомсельмаша", даручэнне Турчыну (першы намеснік прэм'ер-міністра. - Заўвага БЕЛТА) - падключайце ўрад і неадкладна разбірайцеся. "Гомсельмаш" заўсёды быў, ёсць і будзе ў краіне, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта 20-25 гадоў таму мяне запэўнівалі, нам не патрэбны камбайны, нічога не патрэбна і "Гомсельмаш" трэба прадаць. Сёння мы бачым, што гэта добрая школа. Спадзяюся, сёння ўбачым новы камбайн, створаны літаральна за год ці два. Гэта добрая група вучоных, канструктараў. Ні ў якім разе нельга загубіць гэту школу. І тэхніка гэта патрэбна. Але трэба варушыцца".

Прэзідэнт падкрэсліў, што прадпрыемства як мага хутчэй трэба выводзіць на рэнтабельную работу. "Збірайцеся і думайце, але каб у будучым годзе мы перасталі гаварыць пра "Гомсельмаш" у адмоўным плане", - даручыў Аляксандр Лукашэнка.

Як далажыў кіраўніку дзяржавы першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын, прадпрыемства праходзіць фінансавы аўдыт, паступова разгружаюцца яго склады. Цяпер разглядаюцца розныя канцэпцыі развіцця "Гомсельмаша". "Нам трэба будзе потым з вамі абмеркаваць стратэгію развіцця", - дадаў ён.

"Няма пытанняў, давайце абмяркуем, - адказаў Аляксандр Лукашэнка. - Але я вам гаварыў, што на гэтым прадпрыемстве трэба прыводзіць да ўлады моладзь".

Аб перспектывах работы прадпрыемства размова ішла і ў час наведвання гаспадаркі "Вясёлка-Агра", дзе Прэзідэнта сустрэў генеральны дырэктар "Гомсельмаша" Аляксандр Новікаў. "Я так разумею, разгубленасці няма на заводзе?" - спытаў у яго кіраўнік дзяржавы.

"Разгубленасці няма, калектыў гатовы працаваць. Адзіная цяпер праблема - гэта абаротныя сродкі", - прызнаўся кіраўнік "Гомсельмаша".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што падарункаў прадпрыемству ніхто рабіць не будзе, аднак некаторую дапамогу аказаць могуць. "Калі заўтра прадаеш сто камбайнаў і нешта вяртаеш банку або ў бюджэт, вядома, грошы пазычым. "Гомсельмаш" ніхто не загубіць, - запэўніў ён. - "Гомсельмаш", МАЗ, БелАЗ, "Амкадор" і іншыя, хоць і прыватныя прадпрыемствы, - гэта ўсё беларускае, яны павінны даваць вынік. Заводы гэтыя будуць заханы".

На полі гаспадаркі Прэзідэнт азнаёміўся з уборачнай і новымі збожжаўборачнымі камбайнамі "Гомсельмаша" на газаматорным паліве, гусенічным і паўгусенічным ходзе. Кіраўнік дзяржавы паразмаўляў з механізатарамі, пацікавіўшыся ў іх асаблівасцямі тэхнікі, яе плюсамі і мінусамі. Аляксандру Лукашэнку расказалі, што па сваіх тэхнічных характарыстыках і магутнасці збожжаўборачная машына на газаматорным паліве нічым не ўступае сваім звычайным аналагам такога ж экалагічнага класа, аднак даражэйшая прыкладна на 30 працэнтаў.

Прэзідэнт пацікавіўся, ці можна патанніць вытворчасць, яму адказалі, што прадпрыемства працуе над гэтым. Акрамя таго, калі камбайн пойдзе ў серыйную вытворчасць, цана яго адназначна знізіцца.

Камбайн-навінку Аляксандру Лукашэнку прадставілі яшчэ ў жніўні мінулага года, калі Прэзідэнт наведваў "Гомсельмаш". Гэта тэхніка крыху даражэйшая ў параўнанні з традыцыйнымі аналагамі, аднак дазваляе значна эканоміць на кошце паліва. У сярэднім гэта каля паловы затрат па гэтым расходным артыкуле. Распрацоўшчыкі лічаць, што новы камбайн можа быць шырока запатрабаваны на расійскім рынку. Акрамя таго, ён больш экалагічны.

Тады Аляксандр Лукашэнка зацікавіўся навінкай і даручыў да наступнай уборачнай кампаніі вырабіць некалькі такіх камбайнаў, каб апрабаваць іх у якасці эксперыменту ў адной з гаспадарак.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі