Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

26 Сак 2018

"Гэта была прыгожая перамога" - Лукашэнка павіншаваў Домрачаву з бліскучым завяршэннем сезона


26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў біятланістку Дар'ю Домрачаву з бліскучым завяршэннем сезона 2017/2018 года - залатым медалём у апошнім старце этапу Кубка свету ў Цюмені. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Гэта была прыгожая перамога ў вельмі прыгожай гонцы. Ты чарговы раз праявіла свае лепшыя чэмпіёнскія якасці - выдатны талент, выключную працаздольнасць і невычэрпнае імкненне да найвышэйшага выніку", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Дар'і Домрачавай моцнага здароўя і паспяховай падрыхтоўкі да новага сезона.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі