Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

13 Сак 2015

Галоўнай тэмай сустрэчы мітрапаліта Паўла і дзяржсакратара Ватыкана стала праблема захавання духоўных каштоўнасцей

Галоўнай тэмай сустрэчы мітрапаліта Паўла і дзяржсакратара Ватыкана стала праблема захавання духоўных каштоўнасцей

13 сакавіка, Мінск /Васіль Малашэнкаў - БЕЛТА/. Галоўнай тэмай сённяшняй сустрэчы дзяржаўнага сакратара Ватыкана кардынала П'етра Параліна з Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам была праблема захавання духоўных каштоўнасцей. Аб гэтым сёння паведаміў журналістам мітрапаліт Павел, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"Вядома, усіх хвалюе пытанне захавання духоўна-маральных каштоўнасцей. І мы прыгадалі праведзены ў 2014 годзе праваслаўна-каталіцкі форум, які адбыўся ў Мінску", - растлумачыў мітрапаліт журналістам. Ён дадаў, што сёння на сустрэчы з кардыналам П'етра Паралінам была падкрэслена значнасць слоў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, якія мелі месца ў мінулым годзе перад праваслаўна-каталіцкім форумам. "Прэзідэнт тады сказаў, што мы павінны зрабіць усё магчымае, каб захаваць духоўна-маральныя каштоўнасці. Гэта аснова жыцця нашага грамадства", - нагадаў мітрапаліт Павел.

Галоўнай тэмай сустрэчы мітрапаліта Паўла і дзяржсакратара Ватыкана стала праблема захавання духоўных каштоўнасцейМітрапаліт Павел дадаў, што на сустрэчы, у прыватнасці, гаварылася: праваслаўная і каталіцкая царква робяць усё магчымае для захавання міжканфесійнага міру. У гэтым плане Беларусь - яскравы прыклад мірнага суіснавання розных канфесій. У той жа час сёння ўдзельнікі сустрэчы звярнулі ўвагу на падзеі ва Украіне. "Мір няўстойлівы, таму мы павінны яго захаваць", - падкрэсліў Патрыяршы Экзарх.

Як растлумачыў мітрапаліт Павел, сённяшняя сустрэча з дзяржаўным сакратаром Ватыкана была візітам ветлівасці. "Гэта быў візіт мірны, у нечым нават і пратакольны. Але я павінен сказаць, што ён атрымаўся не толькі пратакольным, а цёплым і адкрытым", - лічыць мітрапаліт Павел.

Галоўнай тэмай сустрэчы мітрапаліта Паўла і дзяржсакратара Ватыкана стала праблема захавання духоўных каштоўнасцей"У нас сёння ёсць вельмі шмат тэм для абмеркавання. Але мы не гаворым аб экуменічным збліжэнні Беларускай праваслаўнай царквы і Рымска-каталіцкай", - адзначыў мітрапаліт Павел. Ён дадаў, што сустрэча была даволі кароткай. "Будзем спадзявацца, што наша размова прадоўжыцца сёння ўвечары", - адзначыў ён.

Як паведамлялася, візіт кардынала П'етра Параліна ў Беларусь праходзіць з 12 па 15 сакавіка. Як чакаецца, дзяржсакратар Ватыкана сустрэнецца з прадстаўнікамі органаў дзяржаўнай улады, а таксама асвеціць першы камень новага будынка Апостальскай нунцыятуры ў Мінску, узначаліць імшу з удзелам дзяцей у мінскім архікафедральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі і наведае між'епархіяльнае начное трыванне моладзі ў сталічным храме Святых Сымона і Алены (Чырвоным касцёле).

Галоўнай тэмай сустрэчы мітрапаліта Паўла і дзяржсакратара Ватыкана стала праблема захавання духоўных каштоўнасцейВізіт дзяржсакратара Ватыкана арганізаваны па запрашэнні беларускіх улад. "Гэтым важным жэстам пантыфік жадае выказаць сваю глыбокую павагу да беларускага народа і праз свайго бліжэйшага супрацоўніка сустрэцца з католікамі Беларусі ў малітве і еднасці сэрцаў", - паведамілі раней у Рымска-каталіцкай царкве ў Беларусі. Там таксама падкрэслілі, што "пантыфік высока ацэньвае тое, што Беларусь стала месцам сустрэчы і дыялогу бакоў, уцягнутых у драматычны канфлікт, які узрушае рэгіён".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі