Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

17 Крс 2020

"Галоўнае - захаваць працоўныя калектывы" - Лукашэнка паабяцаў падтрымаць прадпрыемствы на месцах


17 красавіка, Лідскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паабяцаў аказаць падтрымку прадпрыемствам праз мясцовую ўладу. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў пры наведванні ААТ "Шклозавод "Нёман", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў цяперашняй сітуацыі вельмі важна захаваць працоўныя калектывы на прадпрыемствах. Кіраўнік дзяржавы паабяцаў аказаць фінансавую падтрымку з рэспубліканскага бюджэту і накіраваць сродкі ў вобласці, каб губернатары на месцах размеркавалі гэту падтрымку для тых суб'ектаў гаспадарання, якія ў гэтым маюць патрэбу.

"Самае галоўнае цяпер, звярніце ўвагу, перажыць гэты, як я кажу, псіхоз і захаваць працоўныя калектывы, чаго гэта ні каштавала б", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на наступным тыдні плануецца абмеркаваць эканамічныя меры падтрымкі прадпрыемстваў. Пры гэтым сродкі будуць накіраваны на месцы. "Таму што з Мінска не так бачна, што адбываецца ў Гродне або Віцебску. Губернатары настойваюць: "Мы ведаем, каго падтрымаць. Калі вы хочаце нам дапамагчы, дайце нам грошы, якія вы там дзяліць будзеце". Я абсалютна падтрымліваю гэту пазіцыю. Грошы мы аддадзім вам, а вы ўжо тут глядзіце, каму дапамагчы", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што цяпер трэба нацэліць дзяржаўную падтрымку ў першую чаргу на вялікія прадпрыемствы. Пры гэтым важна захаваць працоўныя месцы для людзей. "Нам "Белавія" трэба падтрымаць. Яны ж не могуць лятаць, калі аэрапорты закрыты, - прывёў прыклад Прэзідэнт. - Яны і так малайцы - дапамагалі, паслугі аказвалі". Вялікі аб'ём работы авіякампанія правяла для вяртання на радзіму грамадзян Беларусі і іншых краін з розных рэгіёнаў свету.

Прэзідэнт запэўніў, што садзейнічанне з боку дзяржавы будзе аказана тым, хто ў цяперашняй складанай абстаноўцы і сам не сядзіць, склаўшы рукі, а шукае выйсце. "Людзі павінны разумець, што гэты няпросты час, які нам дастаўся (гэта наша бяда, не наша віна), трэба перажыць, - сказаў Прэзідэнт. - Людзі павінны разумець, што яны самі павінны варушыцца".

"Я гляджу: у Мінску ў нас шмат вакансій, вадзіцеляў не хапае, кур'ераў не хапае, медыцынскіх работнікаў не хапае, прычым рознага ўзроўню. Ідзіце і працуйце", - дадаў ён.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што многія з краін, якія прынялі абмежавальныя меры з-за каранавіруса, пачынаюць паступова аднаўляць работу эканомікі. Беларусі, з аднаго боку, прасцей у гэтым плане, паколькі эканамічная дзейнасць у краіне не была поўнасцю спынена, аднак ёсць і свае складанасці. "Вядома, нам складаней, чым Расіі. Яны на канікулах, а трубы працуюць. Хоць цана ўпала (на нафту. - Заўвага БЕЛТА), але, тым не менш, валюта паступае. У нас гэтага няма", - адзначыў Прэзідэнт. Ён папярэдзіў, што дабрачыннасці з боку дзяржавы чакаць не трэба: "Грошай лішніх няма. Ніхто не раскрые мяшок і высыпаць грошы не будзе".

"Людзі павінны паклапаціцца аб сваёй сям'і, аб тым, дзе зарабіць невялікую капейку, - прадоўжыў ён. - А дзе трэба падтрымаць, вядома, падтрымаем, у залежнасці ад каштоўнасці, важнасці таго ці іншага бізнесу і, галоўнае, у залежнасці ад таго, наколькі яны самі будуць сябе ратаваць".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі