Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

25 Ліс 2019

Футбалісты брэсцкага "Дынама" ўпершыню сталі чэмпіёнамі Беларусі

Футбалісты брэсцкага

25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты брэсцкага "Дынама" ў матчы 29-га тура перамаглі "Віцебск" з лікам 1:0 і ўпершыню сталі чэмпіёнамі Беларусі, спыніўшы 13-гадовую гегемонію БАТЭ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дамашнюю сустрэчу перадапошняга тура 29-га нацыянальнага першынства падапечныя чэшскага настаўніка Марцэла Лічкі правялі вельмі сабрана, і на 38-й хвіліне гульні Аляксей Хабленка забіў гол, які стаў чэмпіёнскім. Набраўшы 72 ачкі, брэсцкае "Дынама" стала недасяжным для 15-разовага чэмпіёна Беларусі барысаўскага БАТЭ, які з 2006 года нікому не аддаваў пальму першынства. Свае першыя тытулы барысаўчане заваявалі ў 1999-м і 2002 годзе.

На полі "Барысаў-Арэны" футбалісты БАТЭ разграмілі мінскае "Дынама" з лікам 3:0, стаўшы ўладальнікамі серабра. Бронзу заваяваў салігорскі "Шахцёр", які ўступіў на выездзе "Мінску" - 0:1.

Футбалісты "Гомеля" абыгралі ў гасцях "Гарадзею" з лікам 3:2, але пакідаюць вышэйшую лігу нацыянальнага першынства.

Рэзультаты астатніх сустрэч 29-га тура: "Дняпро" (Магілёў) - Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - 2:1, "Нёман" (Гродна) - "Энергетык-БДУ" (Мінск) - 1:1, "Славія" (Мазыр) - "Іслач" (Мінскі раён) - 2:0.

Становішча ў групе лідараў пасля 29 тураў: "Дынама" (Брэст) - 72 ачкі, БАТЭ - 67, "Шахцёр" - 62, "Дынама" (Мінск) - 50, "Іслач" - 46, "Тарпеда-БелАЗ" - 45.

Лукашэнка павіншаваў калектыў футбольнага клуба "Дынама-Брэст" з заваяваннем залатых медалёў чэмпіянату Беларусі

25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў футбольнага клуба "Дынама-Брэст" з заваяваннем залатых медалёў чэмпіянату Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"За кароткі час у Брэсце створана выдатная каманда, якая склала рэальную канкурэнцыю лідарам беларускага футбола, прыўнесла ў чэмпіянат новыя ідэі і яркія эмоцыі. Дзякуючы прафесійнаму падыходу вы змаглі без дзяржаўнага фінансавання ўпэўнена стаць на ногі, пакарыць сэрцы шматлікіх балельшчыкаў, якія поўнасцю запаўняюць трыбуны спарткомплексу "Брэсцкі", - гаворыцца ў віншаванні.

"Вы даказалі, што мары становяцца рэальнасцю, а мэта дасягальная, калі рухацца да яе настойліва і рашуча", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён выказаў пажаданне, каб поспех каманды з горада над Бугам паслужыў прыкладам для іншых клубаў і даў новы імпульс развіццю футбола. Дружнаму і працавітаму калектыву "Дынама-Брэст" Прэзідэнт пажадаў не збаўляць абароты і гучна заявіць пра сябе на еўрапейскім узроўні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі