Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

30 Врс 2015

Футбалісты БАТЭ перамаглі "Рому" ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў

Футбалісты БАТЭ перамаглі

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты барысаўскага БАТЭ атрымалі першую перамогу ў групе Е Лігі чэмпіёнаў, абыграўшы на сваім полі італьянскую "Рому" з лікам 3:2, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

БАТЭ (Барысаў, Беларусь) - "Рома" (Італія) - 3:2 (3:0).

29 верасня. "Барысаў-Арэна". 13 000 гледачоў.

Суддзя - М.Клатэнбург (Англія).

БАТЭ: Чэрнік; Дубра, Мілунавіч, Младзенавіч, Палякоў, Яблонскі, Нікаліч (А. Валадзько, 87), Стасевіч, М. Валадзько (Рыяс, 85), Сігневіч, Гардзяйчук (Глеб, 72).

"Рома": Шчэнсны; Дзінь, Манолас, Найнгголан, Ітурбе (Тарасідзіс, 46), П'яніч, Дэ Росі, Венкер (Фальке, 39), Фларэнцы (Салеры. 90+2), Салах, Жэрвіньа.

Галы: 1:0 - Стасевіч (8), 2:0 - Младзенавіч (12), 3:0 - Младзенавіч (30), 3:1 - Жэрвінья (66), 3:2 - Тарасідзіс (82).

Футбалісты БАТЭ перамаглі "Рому" ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаўПапярэджанні: Мілунавіч (27), Дэ Росі (46), Манолас (87), Дубра (90).

Пасля буйнога гасцявога паражэння ў стартавым туры групы Е ад леверкузенскага "Баера" (1:4) барысаўчане вельмі хацелі парадаваць сваіх балельшчыкаў, якія поўнасцю запоўнілі трыбуны "Барысаў-Арэны". І гэта ім удалося, асабліва ў першым тайме. У самым пачатку гульні госці адразу пайшлі наперад і ўжо на першай мінуце нанеслі ўдар па варотах Сяргея Чэрніка. Здавалася, што "Рома" прадоўжыць дыктаваць свае ўмовы і далей, але падапечныя Аляксандра Ермаковіча не збіраліся ўступаць і хутка збянтэжылі сапернікаў прэсінгам і забітымі галамі. На 8-й мінуце гульні вострая атака па левым флангу завяршылася ўдарам Максіма Валадзько, мяч адскочыў ад перакладзіны варот, і Ігар Стасевіч адкрыў лік. Затым настаў зорны час сербскага абаронцы БАТЭ Філіпа Младзенавіча, які на 12-й мінуце гульні пакараў Войцэха Шчэнсны за неабдуманы выхад з варот - 2:0, а ў хуткім часе яшчэ раз падключыўся да атакі і давёў лік да 3:0. Рымляне спрабавалі забіць хоць бы адзін гол у адказ да перапынку, але іх атакі поспехам не ўвянчаліся. У другой палавіне сустрэчы госці з яшчэ большым націскам пайшлі наперад і на 66-й мінуце Жырвіньа завяршыў хуткую атаку з левага фланга - 1:3. Пасля гэтага поспеху "ваўкі" прыціснулі барысаўчан да іх варот і маглі не раз вызначыцца, але мяч пасля іх удараў або ляцеў міма, або напагатове быў Сяргей Чэрнік. І ўсё ж за 8 мінут настойлівасць "Ромы" была ўзнагароджана яшчэ раз, калі Васіліс Тарасідзіс скараціў разрыў да мінімуму - 2:3. У астатні гульнявы час беларускаму чэмпіёну давялося думаць толькі аб захаванні пераможнага рэзультату, і ў выніку яны свайго дабіліся, узяўшы 3 ачкі.

Футбалісты БАТЭ перамаглі "Рому" ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаўУ другім паядынку другога тура ў квартэце Е дзеючы пераможца Лігі чэмпіёнаў іспанская "Барселона", якая гуляла без траўміраванага лідара атак Ліянэля Месі, на сваім полі сустракалася з "Баером" і, уступаючы па ходзе сустрэчы, змагла вырваць перамогу - 2:1.

Становішча каманд пасля двух тураў: "Барселона" - 4 ачкі (розніца мячоў - 3-2), "Баер" - 3 (5-3), БАТЭ - 3 (4-6), "Рома" - 1 (3-4).

У наступным туры 20 кастрычніка футбалісты БАТЭ прымуць на полі "Барысаў-Арэны" гасцей з "Барселоны", а ў Леверкузене "Баер" згуляе з "Ромай".

Рэзультаты матчаў другога тура ў іншых групах:

Футбалісты БАТЭ перамаглі "Рому" ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаўF: "Баварыя" (Мюнхен, Германія) - "Дынама" (Заграб, Харватыя) - 5:0, "Арсенал" (Лондон, Англія) - "Алімпіякос" (Пірэй, Грэцыя) - 2:3. Становішча каманд: "Баварыя" - 6 (8-0), "Алімпіякос" - 3 (3-5), "Дынама" - 3 (2-6), "Арсенал" - 0 (3-5).

G: "Порту" (Партугалія) - "Чэлсі" (Лондан, Англія) - 2:1, "Макабі" (Тэль-Авіў, Ізраіль) - "Дынама" (Кіеў, Украіна) - 0:2. Становішча каманд: "Дынама" - 4 (4-2). "Порту" - 4 (4-3), "Чэлсі" - 3 (5-2), "Макабі" - 0 (0-6).

Н: "Зеніт" (Санкт-Пецярбург, Расія) - "Гент" (Бельгія) - 2:1, "Ліён" (Францыя) - "Валенсія" (Іспанія) - 0:1. Становішча каманд: "Зеніт" - 6 (5-3), "Валенсія" - 3 (3-3), "Гент" - 1 (2-3), "Ліён" - 1 (1-2).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі