Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

9 Май 2016

Дзень Перамогі святкуюць у Беларусі

Дзень Перамогі святкуюць у Беларусі

9 мая, Мінск /Ганна Грамыка - БЕЛТА/. Дзень Перамогі адзначаецца сёння ў Беларусі. Для беларусаў гэта свяшчэннае свята, даніна памяці, глыбокай павагі і ўдзячнасці савецкім воінам, працаўнікам тылу, партызанам і падпольшчыкам - усім, хто набліжаў Перамогу.

9 мая 1945 года была атрымана перамога савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, якая доўжылася 1418 дзён і начэй і ў ходзе якой вырашаўся не толькі лёс СССР, але і будучыня сусветнай цывілізацыі.

Беларусь першая з саюзных рэспублік прыняла на сябе масіраваны ўдар фашысцкіх захопнікаў і страціла ў гады вайны больш за палову свайго нацыянальнага багацця. З першых дзён вайны, стрымліваючы фашысцкія полчышчы, насмерць стаяла Брэсцкая крэпасць. Цэлы месяц вытрымліваў асаду Магілёў.

За час акупацыі ворагам было знішчана 209 гарадоў і гарадскіх пасёлкаў, 9,2 тыс. вёсак. Фашысты разбурылі больш за 100 тыс. прадпрыемстваў, знішчылі тысячы навуковых, школьных і медыцынскіх устаноў. Пасля перамогі наша рэспубліка недалічылася амаль кожнага трэцяга свайго жыхара.

Такая сумная статыстыка да гэтага часу раніць сэрцы і тых, хто паклаў на алтар Перамогі сваю маладосць і звязаныя з ёй надзеі, і тых, хто ведае пра вайну толькі па расказах і падручніках. Гісторыя перажытай трагедыі і дасягнутай перамогі - вечная крыніца болю і горычы, гонару і славы нашага народа. Памяць аб страшнай вайне і Вялікай Перамозе не можа згаснуць: яна навечна ўпісана ў гісторыю Айчыны, кожнай беларускай сям'і.

Вялікая Айчынная вайна Савецкага Саюза супраць гітлераўскай Германіі і яе саюзнікаў займае асаблівае месца ў сусветнай гісторыі. Гэта не проста ўзброены канфлікт паміж дзяржавамі, а цэлая эпоха, напоўненая радасцю перамог, горыччу паражэнняў, вялікімі стратамі, а таксама гераізмам і мужнасцю савецкіх людзей, якія адстаялі незалежнасць Радзімы і выратавалі свет ад фашызму.

Усё больш і больш аддаляе нас час ад падзей Вялікай Айчыннай вайны, але подзвігі загінулых у баях, смутак аб мільёнах бязвінных ахвяр і трагедыя акупацыі застаюцца ў свядомасці людзей старэйшага пакалення, захоўваюцца ў памяці іх дзяцей, унукаў і праўнукаў. Аб мінулым нельга забываць, асабліва сёння, калі назіраецца абвастрэнне адносін паміж дзяржавамі і ў розных канцах свету ўзнікаюць узброеныя канфлікты.

У Беларусі дзякуючы намаганням дзяржавы ажыццяўляецца паглыбленая работа па вывучэнні падзей і ўрокаў Вялікай Айчыннай вайны. Асаблівы размах яна набыла ў 2014 годзе, калі рэспубліка святкавала 70-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Да гэтай даты ў Мінску быў адкрыты новы будынак Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. На цырымоніі адкрыцця кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка асабліва адзначыў, што Беларусь заўсёды была супраць скажэння праўды аб вайне і стала першай у свеце краінай, якая стварыла Музей Вялікай Айчыннай вайны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі