Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

6 Стд 2015

Домрачава прызнана лепшай спартсменкай Еўропы 2014 года на думку спартыўных журналістаў

Домрачава прызнана лепшай спартсменкай Еўропы 2014 года на думку спартыўных журналістаў

6 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядучая беларуская біятланістка, трохразовая чэмпіёнка зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года ў Сочы Дар'я Домрачава заняла першае месца ў выніку апытання журналістаў Старога Свету - членаў Міжнароднай асацыяцыі спартыўнай прэсы (АІПС) ад Еўропы па вызначэнні лепшай спартсменкі гэтага рэгіёна, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК) Беларусі.

Домрачава стала першай беларускай спартсменкай, якая перамагла ў галасаванні, што праводзілася ўжо 32-і раз, пачынаючы з 1983 года. У мужчын лепшым у 1992 годзе быў прызнаны беларускі гімнаст Віталь Шчэрба.

На гэты раз у моцнай паловы першае месца прадстаўнікі СМІ аддалі галкіперу мюнхенскай "Баварыі" і зборнай Германіі Мануэлю Ноеру.

"У вызначэнні лепшых спартсменаў прынялі ўдзел журналісты АІПС Еўропа - структурнага пазраздзялення Міжнароднай асацыяцыі спартыўнай прэсы. Свае галасы Дар'і таксама аддалі члены Беларускай асацыяцыі спартыўнай прэсы. Ёсць вялікая верагоднасць таго, што цырымонія ўручэння прыза Дар'і Домрачавай адбудзецца ў Мінску восенню 2015 года", - растлумачылі ў НАК.

Нядаўна Дар'я Домрачава заняла 2-е месца ў апытанні журналістаў АІПС па вызначэнні лепшай спартсменкі 2014 года ў свеце. Беларуская біятланістка ўступіла ў ім толькі амерыканскай тэнісістцы Серэне Уільямс.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі