Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

23 Jan 2015

Домрачава перамагла ў спрынце на 6-м этапе КС па біятлоне ў Антхольцы-Антэрсельве

Домрачава перамагла ў спрынце на 6-м этапе КС па біятлоне ў Антхольцы-Антэрсельве

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядучая беларуская біятланістка Дар'я Домрачава дасягнула чарговага выдатнага выніку ў гэтым сезоне, стаўшы пераможцай жаночай спрынтарскай гонкі на 7,5 км з двума агнявымі рубяжамі, якая сёння адбылася на 6-м этапе Кубка свету ў італьянскім Антхольцы-Антэрсельве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пераможны час Дар'і Домрачавай пры ідэальна дакладнай стральбе - 19 мін 57,8 сек. Другой фінішавала яе галоўная саперніца ў барацьбе за першую пазіцыю ў агульным заліку Кубка свету - фінская біятланістка Кайса Мякярайнен (+26,9 сек; 1 промах). На трэцюю прыступку п'едэстала гонару здолела ўзысці нямецкая спартсменка Лаура Дальмаер (+50,4 сек; 0).

Дар'я Домрачава дабілася 24-й перамогі ў асабістых гонках топ-спаборніцтваў за час кар'еры. Акрамя таго ў агульным заліку жаночых спрынтарскіх гонак Кубка свету гэтага сезона яна выйшла ў лідары.

У дзясятку мацнейшых па выніках сённяшняй спрынтарскай гонкі ўвайшла яшчэ адна беларуская страляючая лыжніца Надзея Скардзіна, якая стала 7-й (+1 мін 09,5 сек; 0), атрымаўшы права выступіць у гонцы праследавання на 10 км (24 студзеня).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі