Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

10 Врс 2015

Домрачава падарыла Лукашэнку копію Вялікага хрустальнага глобуса

10 верасня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся сёння з беларускай біятланісткай, заслужаным майстрам спорту, трохразовай чэмпіёнкай Алімпійскіх гульняў 2014, уладальніцай Вялікага хрустальнага глобуса ў сезоне 2014/2015, Героем Беларусі Дар'яй Домрачавай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Домрачава падарыла Лукашэнку копію Вялікага хрустальнага глобусаКіраўнік дзяржавы пацікавіўся, як ідзе падрыхтоўка да біятлоннага фестывалю "Гонка легенд - Зоркі біятлона за мір", які адбудзецца ў суботу, 12 верасня, у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі (РЦАП) па зімовых відах спорту "Раўбічы".

Дар'я Домрачава расказала, што "Раўбічы" гатовы прыняць як спартсменаў, так і аматараў гэтага віду спорту. "Думаю, усе нашы балельшчыкі заслужылі такое свята. Хочацца ўсё правесці душэўна для балельшчыкаў, паказаць усю сваю гасціннасць", - адзначыла біятланістка. Паводле яе слоў, гэты фестываль дапаможа выявіць і магчымыя слабыя месцы ў арганізацыі, што дазволіць у далейшым пры заявах на правядзенне больш буйных турніраў не дапускаць праблемных сітуацый.

Домрачава падарыла Лукашэнку копію Вялікага хрустальнага глобусаАляксандр Лукашэнка і Дар'я Домрачава абмяняліся таксама меркаваннямі аб стане спраў у нацыянальнай камандзе па біятлоне.

У час сустрэчы Дар'я Домрачава ўручыла Прэзідэнту копію Вялікага хрустальнага глобуса.

Чакаецца, што на фестываль збяруцца многія зоркі біятлона. Ён будзе ўключаць спаборніцтвы ў дзвюх дысцыплінах: суперспрынце і змешанай эстафеце. Вядучым фестывалю будзе вядомы спартыўны каментатар Дзмітрый Губерніеў. Сродкі, атрыманыя ад продажу білетаў на фестываль, пойдуць на будаўніцтва дзіцячага хоспіса.

Домрачава падарыла Лукашэнку копію Вялікага хрустальнага глобусаАкрамя спаборніцтваў спартсмены прымуць удзел у аўтограф-сесіі, у час якой балельшчыкі змогуць паразмаўляць са сваімі кумірамі і зрабіць на памяць фотаздымкі з зорнымі гасцямі. Для найбольш актыўных аматараў біятлона будзе прадастаўлена магчымасць паспрабаваць сябе ў якасці спартсмена на спецыяльна падрыхтаванай арганізатарамі трасе.

Фестываль біятлона выйдзе далёка за межы біятлоннай трасы і прадаставіць магчымасць аматарам адпачынку масу іншых цікавых заняткаў на адкрытым паветры. На тэрыторыі комплексу разгорнуцца дзіцячы спартыўны гарадок і маладзёжная пляцоўка. Тыя, хто не змог набыць білеты на трыбуны, змогуць назіраць за спаборніцтвамі на вялікіх экранах. У гледачоў таксама будзе магчымасць пакаштаваць стравы нацыянальных кухань удзельнікаў гонкі легенд, а ў гасцей краіны - набыць у "горадзе майстроў" унікальныя сувеніры з Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі