Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

12 Sep 2015

Домрачава: Дзень нараджэння "Гонкі легенд" увойдзе ў гісторыю

Домрачава: Дзень нараджэння

12 верасня, Раўбічы /Кар. БЕЛТА/. Дзень нараджэння біятлоннай "Гонкі легенд" абавязкова ўвойдзе ў гісторыю. Гэтыя словы з упэўненасцю прамовіла трохразовая алімпійская чэмпіёнка, Герой Беларусі Дар'я Домрачава, адкрываючы фестываль, які 12 верасня праходзіў у спартыўным комплексе "Раўбічы", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Няхай гэты дзень увойдзе ў гісторыю як дзень нараджэння "Гонкі легенд", як дзень, які ўдыхне ў "Раўбічы" новае жыццё. Гэты дзень пакіне цудоўную традыцыю ў свеце біятлона як дзень з'яўлення вельмі важнай падзеі, - сказала Дар'я Домрачава. - Вялікія спартсмены, якія прыехалі з розных куткоў свету ў "Раўбічы", пісалі гісторыю ўсяго нашага віду спорту. Гэта тыя людзі, якія заслужылі права мець такі дзень у годзе, калі яны зноў могуць паглыбіцца ў атмасферу біятлоннай сям'і, калі могуць адчуць увесь біятлонны азарт. Біятлонныя балельшчыкі таксама заслужылі такое свята сустрэчы са сваімі кумірамі!".

Дар'я Домрачава таксама пажадала гледачам, якія сабраліся на трыбунах, добра правеці час на спаборніцтвах, якія могуць у добрым сэнсе слова выклікаць настальгію.

У адкрыцці фестывалю "Гонка легенд - зоркі біятлона за мір" таксама прыняў удзел вядучы, вядомы расійскі спартыўны каментатар Дзмітрый Губерніеў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі