Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

25 Mar 2018

Дар'я Домрачава выйграла заключную гонку з масавага старту на этапе КС у Цюмені

Дар'я Домрачава выйграла заключную гонку з масавага старту на этапе КС у Цюмені

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дар'я Домрачава выйграла заключную гонку з масавага старту на дзявятым этапе Кубка свету па біятлоне ў Цюмені, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларуская біятланістка паспяхова правяла заключную стральбу стоячы і змагла апярэдзіць саперніц, якія крыху раней пайшлі з агнявога рубяжа. Рэзультат Дар'і Домрачавай - 34 мін 26,0 сек (0+0+1+0). У фінішным спурце другое месца ў Паўліны Фіялкавай з Чэхіі - +1,9 сек (1+0+0+0). Бронзавым прызёрам стала Анаіс Шэвалье з Францыі - + 5,3 сек (0+0+0+0).

У мас-старце прынялі ўдзел яшчэ дзве беларускі. Надзея Скардзіна заняла 16 месца - +48,5 сек (0+0+1+0), Ірына Крыўко размясцілася на 24-й пазіцыі ў падагульняючым пратаколе - + 1 мін 31,9 сек (1+0+1+0). Для Дар'і Домрачавай перамога на дзявятым этапе Кубка свету ў Цюмені стала другой. 23 сакавіка ёй удалося стаць першай у спрынце.

Жаночы мас-старт, які завяршыўся, быў цікавы і процістаяннем за Вялікі хрустальны глобус паміж Настассяй Кузьміной са Славакіі і Кайсай Мякярайнен. У выніку ў праведзенай гонцы фінская страляючая лыжніца апярэдзіла сваю саперніцу, заняўшы шостае месца.

Кайса Мякярайнен выйграла ў Настассі Кузьміной і ў агульным заліку, зарабіўшы 822 балы, у той час як у прадстаўніцы Славакіі - 819. Бронзавым прызёрам Кубка свету стала беларуска Дар'я Домрачава, у актыве чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкі па выніках сезона - 804 ачкі. У агульным заліку ў мужчын перамогу святкаваў Мартэн Фуркад з Францыі - 1116 балаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі