Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

21 Стд 2018

Дар'я Домрачава перамагла ў мас-старце на этапе КC у Антхольцы

Дар'я Домрачава перамагла ў мас-старце на этапе КC у Антхольцы

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дар'я Домрачава перамагла ў мас-старце на этапе Кубка свету па біятлоне ў Антхольцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Паспяховая стральба на заключным агнявым рубяжы дала беларусцы магчымасць выйсці на першае месца. Пачатак гонкі для трохразовай алімпійскай чэмпіёнкі Сочы атрымаўся не такім паспяховым. Промах на першай стральбе лежачы не дазволіў лідзіраваць ёй з першых хвілін. Аднак на другой частцы дыстанцыі 12,5 км Дар'я значна дабавіла і не дапускала промахаў на агнявых рубяжах - 40 мін 23,9 сек (1+0+0+0). Другое месца заняла Настасся Кузьміна са Славакіі - +11,9 сек (1+1+0+1). Бронзавым прызёрам мас-старту стала фінка Кайса Мякярайнен, якая паказала высокую скорасць, але дапусціла чатыры промахі, - +16,2 сек (1+0+2+1).

Паспяховую гонку правяла і іншая беларуска Ірына Крыўко, якая заняла 12-е месца, - +1 мін 07,1 сек (0+0+0+1).

У агульным заліку Кубка свету дзякуючы сенняшняй перамозе Дар'я Домрачава выйшла на пятае месца - 436 балаў. Лідзіруе Кайса Мякярайнен - 592 ачкі.

Лукашэнка павіншаваў Домрачаву з перамогай у мас-старце ў Антхольцы

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Дар'ю Домрачаву з залатым медалём, заваяваным ва ўпартай барацьбе на трасе мас-старту 6-га этапу Кубка свету па біятлоне. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У апошняй перадалімпійскай гонцы ў няпростых умовах ты ні на секунду не перастала працаваць, праявіўшы высокую волю да перамогі і гатоўнасць да дасягнення найвышэйшых вынікаў. Ты падарыла радасць мільёнам грамадзян нашай краіны і тваіх паклоннікаў за мяжой, якія з заміраннем сэрца сочаць за тваімі выступленнямі", - гаворыцца ў віншаванні.

"Мы ўсе з нецярпеннем чакаем пачатку зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года і жадаем нашай біятлоннай камандзе яркіх перамог на трасах Пхёнчхана. Моцнага здароўя вам, шчасця і поспехаў!" - пажадаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі