Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

25 Feb 2019

Беларусы Антон Кушнір і Арцём Башлакоў перамаглі ў першым турніры па сінхронных скачках у "Раўбічах"

Беларусы Антон Кушнір і Арцём Башлакоў перамаглі ў першым турніры па сінхронных скачках у
Фота Міністэрства спорта і турызму

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія фрыстайлісты Антон Кушнір і Арцём Башлакоў перамаглі ў першым турніры па сінхронных скачках у лыжнай акрабатыцы, які прайшоў у спарткомплексе "Раўбічы", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.

У турніры сярод мужчын выступалі 9 дуэтаў, 6 з якіх выйшлі ў фінальную стадыю спаборніцтваў.

У вырашальнай стадыі за ўзнагароды паспаборнічалі беларусы Антон Кушнір / Арцём Башлакоў, Ілья Гарэлік / Ігар Драбянкоў і Макар Мітрафанаў / Вячаслаў Цімерцаў.

Першае месца занялі прадстаўнікі гаспадароў турніру Антон Кушнір / Арцём Башлакоў, якія атрымалі ад суддзяў 94,54 бала. На другой прыступцы п'едэстала гонару размясціўся інтэрнацыянальны дуэт Дзмітрый Іслер (Швейцарыя) / Фелікс Карм'е-Бушэ (Канада) - 86,50 бала. Бронзавымі прызёрамі сталі амерыканцы Нікалас Новак / Патрык О’Флін - 85,02.

У спаборніцтвах сярод жанчын залатых узнагарод удастоіўся дуэт з ЗША Мэдысан Варметэ / Вінтэр Вінецкі - 83,92 бала. Серабро дасталася іх суайчынніцам Эшлі Колдуэй / Меган Нік - 81,27. Бронзавыя медалі выйгралі прадстаўніцы Аўстраліі Лора Піл / Эбі Уілкакс - 76,73.
 
Беларускі Сняжана Драбянкова / Яна Ермашэвіч, набраўшы 51,17 бала, размясціліся на чацвёртым радку падагульняючага пратакола.

На думку галоўнага трэнера нацыянальнай каманды Беларусі па фрыстайле Мікалая Казекі, дэбют сінхронных скачкоў удаўся. "Трэнерскі штаб каманды застаўся задаволены, як выконваліся элементы і тым, як праявілі сябе ў турніры Антон Кушнір і Арцём Башлакоў. Сінхронныя скачкі могуць быць уключаны ў праграму этапаў Кубка свету, чэмпіянатаў свету і Алімпіяды, але тут шмат залежыць ад Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту, Міжнароднага алімпійскага камітэта і іншых арганізацый. Не выключаю, што на этапах Кубка свеу ўжо ў наступным годзе гэты від праграмы будзе прадстаўлены", - адзначыў Мікалай Казека.

Раней сінхронныя скачкі ў лыжнай акрабатыцы мелі элемент шоу, у гэтым відзе выступалі беларусы Аляксей Грышын, а пазней і Дзмітрый Дашчынскі. Беларуская федэрацыя фрыстайла і Беларускі лыжны саюз сталі ініцыятарамі новага імпульсу ў развіцці сінхронных скачкоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі