Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

25 Oct 2017

Беларускія дэпутаты ратыфікавалі дагавор аб Мытным кодэксе ЕАЭС

Беларускія дэпутаты ратыфікавалі дагавор аб Мытным кодэксе ЕАЭС

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія дэпутаты на пасяджэнні трэцяй сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ратыфікавалі дагавор аб Мытным кодэксе ЕАЭС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праект закона аб ратыфікацыі дагавора аб Мытным кодэксе Еўразійскага эканамічнага саюза прадставіў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрый Сянько.

Як растлумачыў журналістам намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Дзмітрый Шаўцоў, распрацоўка дагавора аб Мытным кодэксе ЕАЭС пачалася ў 2014 годзе. "Гэта вельмі складаны дакумент, ён аб'ядноўвае заканадаўства пяці дзяржаў. Гэта была сур'ёзная работа, дакумент фундаментальны і ўключае каля 500 артыкулаў", - падкрэсліў ён.

Дэпутат адзначыў, што дакумент спрашчае ўсе мытныя працэдуры ў ЕАЭС. "Усе тыя заўвагі, якія існавалі, будуць нівеліраваны. У гэтым дакуменце ўпор робіцца на аўтаматызацыю, значыць, гэта прывядзе да паскарэння ўсіх працэсаў. Калі раней некаторыя працэдуры, такія як выпуск транспартнага сродку, ажыццяўляліся на працягу рабочага дня, то цяпер гэты час скараціўся да 4 гадзін. Таксама цяпер пераважная большасць дэкларацый будзе падавацца ў электронным выглядзе", - расказаў ён.

Акрамя таго, Дзмітрый Шаўцоў звярнуў увагу, што МК ЕАЭС прадугледжвае працэдуры спрашчэння падаткаабкладання і выплаты розных пошлін. "Таксама плануецца абмен інфармацыяй паміж мытнымі структурамі краін ЕАЭС, тут будзе выключана і двайное падаткаабкладанне, што таксама вельмі важна. Усе існуючыя бар'еры будуць нівеліраваны", - рэзюмаваў ён.

Новы Мытны кодэкс уступіць у сілу пасля атрымання Еўразійскай эканамічнай камісіяй паведамленняў аб ратыфікацыі дагавора ад усіх пяці краін-удзельніц.

Дакумент заканадаўча замацоўвае перавод сістэмы мытнага адміністравання знешнеэканамічнай дзейнасці ў саюзе з папяровых на электронныя тэхналогіі. Такі падыход значна сэканоміць рэсурсы бізнесу, паскорыць працэсы праходжання мытных фармальнасцей, а таксама фактычна нівеліруе чалавечы фактар пры прыняцці рашэнняў на ўсіх этапах - ад рэгістрацыі дэкларацыі да выпуску тавараў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі