Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

2 Mar 2020

Беларускія біятланісты занялі першае месца ў медальным заліку на ЧЕ ў "Раўбічах"

Беларускія біятланісты занялі першае месца ў медальным заліку на ЧЕ ў
Сяргей Бачарнiкаў

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены занялі першае месца ў медальным заліку на чэмпіянаце Еўропы па біятлоне ў "Раўбічах", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Алена Кручынкіна

На вышэйшую прыступку п'едэстала гонару падымалася біятланістка зборнай Беларусі Алена Кручынкіна, якая выйграла 1 сакавіка гонку праследавання. Таксама на рахунку яе партнёра па камандзе Сяргея Бачарнікава ўзнагароды вышэйшай пробы ў суперспрынце і пасьюце. Бронзавы медаль у скарбонку беларускай каманды прынесла Ірына Крыўко ў спрынце.

Ірына Крыўко

Другое месца ў медальным заліку заняла зборная Расіі - 4 узнагароды (2 залатыя і 2 сярэбраныя). На трэцяй пазіцыі размясціліся нарвежскія спартсмены, у якіх у актыве 6 медалёў (1 залаты, 2 сярэбраныя і 3 бронзавыя).

Удзел у чэмпіянаце Еўропы - 2020 па біятлоне прынялі амаль 270 спартсменаў у складзе 35 каманд.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі