Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

26 Лют 2020

Беларускі біятланіст Сяргей Бачарнікаў выйграў суперспрынт на ЧЕ па біятлоне ў "Раўбічах"

Беларускі біятланіст Сяргей Бачарнікаў выйграў суперспрынт на ЧЕ па біятлоне ў
Сяргей Бачарнікаў

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі біятланіст Сяргей Бачарнікаў стаў першым пераможцам чэмпіянату Еўропы, які стартаваў у "Раўбічах", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускі спартсмен прайшоў дыстанцыю суперспрынту за 14 мін 12,8 сек (0+2). Другім стаў Адам Вацлавек з Чэхіі (адставанне 0,4 сек, 0+3), бронза ва ўкраінца Дзмітрыя Підручнага (0,5 сек, 1+2).

Астатнія беларускія біятланісты паказалі наступныя вынікі: Віктар Крыўко - 10-е месца, Антон Смольскі - 11-е. Усяго ў фінальнай гонцы суперспрынту стартавалі 30 страляючых лыжнікаў.

У праграме чэмпіянату Еўропы таксама супермікст і змешаная эстафета - 27 лютага, мужчынскія і жаночыя спрынты - 29 лютага. Завершацца спаборніцтвы 1 сакавіка гонкамі праследавання.

Кантынентальнае першынство было перанесена ў "Раўбічы", паколькі з-за цёплага надвор'я ў Эстоніі арганізатары не змаглі гарантаваць умовы, неабходныя для мерапрыемства. Міністэрства спорту і турызму Беларусі, а таксама прадстаўнікі РЦАП "Раўбічы" заявілі аб гатоўнасці прыняць форум.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі