Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

6 Лют 2017

Беларуская гарналыжніца Марыя Шканава заваявала залаты медаль у слаламе на Універсіядзе

Беларуская гарналыжніца Марыя Шканава заваявала залаты медаль у слаламе на Універсіядзе

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская гарналыжніца Марыя Шканава заваявала залаты медаль у слаламе на XXVIII Сусветнай зімовай Універсіядзе ў Алматы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сваёй самай любімай дысцыпліне (слаламе) Марыя Шканава па суме дзвюх спроб паказала рэзультат 1 хвіліна 32,57 сек. Другое месца заняла Моніка Хюбнер з Германіі - 1 хвіліна 32,67 сек. Бронзавым прызёрам стала шведка Луіза Янсан - 1 хвіліна 32,80 сек.

Для беларускі залаты медаль ужо трэцяя ўзнагарода зімовай Універсіяды. Раней Марыя Шканава заваявала бронзавую ўзнагароду ў суперкамбінацыі і серабро ў гіганцкім слаламе.

Усяго на рахунку студэнцкай зборнай Беларусі ў Алматы шэсць узнагарод (3 залатыя, 2 сярэбраныя і 1 бронзавы медаль) і дзясятае месца ў агульным заліку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс