Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

15 Лют 2018

Беларуска-турэцкія адносіны перажываюць перыяд рэнесансу - Лукашэнка

Беларуска-турэцкія адносіны перажываюць перыяд рэнесансу - Лукашэнка

15 лютага, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларуска-турэцкія адносіны перажываюць перыяд рэнесансу. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Турцыі Біналі Йылдырымам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На працягу некалькіх апошніх гадоў беларуска-турэцкія адносіны, я сказаў бы, перажываюць нейкі перыяд рэнесансу. Мы наладзілі вельмі добрае супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы, а гэта фундамент любых адносін. У нас як ніколі добрыя палітычныя адносіны", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт канстатаваў, што асноўныя міністэрствы і ведамствы дзвюх краін наладзілі цеснае і плённае супрацоўніцтва, а тавараабарот паміж краінамі наблізіўся да $1 млрд. "Але гэта толькі база для далейшага развіцця беларуска-турэцкіх адносін. Давайце выкарыстоўваць гэту базу для нарошчвання нашых адносін па ўсіх напрамках. Закрытых тэм для супрацоўніцтва з Турэцкай Рэспублікай у нас няма, мы гатовы з вамі супрацоўнічаць па ўсім спектры", - падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.

У сваю чаргу Біналі Йылдырым падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за тое, што з першых хвілін турэцкая дэлегацыя адчувае цяпло і гасціннасць з боку беларускіх калег. Ён расказаў, што напярэдадні правёў сустрэчу з прэм'ер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым, бакі абмеркавалі важнейшыя міждзяржаўныя пытанні, у тым ліку развіццё супрацоўніцтва ў эканамічнай, гандлёвай, транспартнай, культурнай сферах.

"Вядома, я спазніўся з візітам у якасці прэм'ер-міністра ў вашу краіну. Карыстаючыся выпадкам, хачу перадаць вам найлепшыя словы ад нашага Прэзідэнта Рэджэпа Таіпа Эрдагана. Ён задаволены добрымі адносінамі паміж нашымі дзяржавамі, але лічыць, што мы недастаткова выкарыстоўваем патэнцыял і маем магчымасці для развіцця супрацоўніцтва", - адзначыў кіраўнік турэцкага ўрада.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі