Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

19 Снж 2016

Беларуска Алёна Ляшкевіч стала чэмпіёнкай свету па муай-тай сярод прафесіяналаў

Беларуска Алёна Ляшкевіч стала чэмпіёнкай свету па муай-тай сярод прафесіяналаў

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Алёна Ляшкевіч стала пераможцай бою за званне чэмпіёнкі свету па муай-тай сярод прафесіяналаў у вагавой катэгорыі да 45 кг. Аб гэтым паведамляецца на сайце Міністэрства спорту і турызму Беларусі.

Бой адбыўся ў Ганконгу. Саперніцай Алёны Ляшкевіч стала спартсменка Гандзі Ву з Кітая.

Трэнер нацыянальнай каманды Беларусі па ўсходніх відах адзінаборстваў Міхаіл Сцяпанаў расказаў, што Алёна Ляшкевіч правяла ўвесь бой упэўнена, напорыста і агрэсіўна. Гэта ацанілі суддзі, таму аднагалосна аддалі беларусцы перавагу.

Раней Алёна Ляшкевіч станавілася чэмпіёнкай Еўропы і свету сярод аматараў.

Між тым некалькі дзён таму стала вядома, што Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) абвясціў сваё рашэнне прызнаць муай-тай на тры гады алімпійскім відам спорту. Далей будзе разглядацца пытанне, ці ўключаць муай-тай у праграму Алімпійскіх гульняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі