Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

24 Стд 2019

Беларусь заняла 23-е месца сярод 156 краін у дасягненні МУР за 2018 год

Беларусь заняла 23-е месца сярод 156 краін у дасягненні МУР за 2018 год

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь атрымала высокую ацэнку па рэгіёне Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі ў дасягненні глабальных Мэт устойлівага развіцця за 2018 год. Аб гэтым заявіла нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар'яна Шчоткіна на першым Нацыянальным форуме ўстойлівага развіцця ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь шмат працуе над фарміраваннем станоўчага іміджу на сусветнай арэне. Розныя паказчыкі развіцця краіны і работы па ўстойлівым развіцці дазваляюць займаць высокія пазіцыі ў глабальных рэйтынгах. Мар'яна Шчоткіна звярнула ўвагу на такі важны рэйтынг, як індэкс дасягнення глабальных Мэт устойлівага развіцця за 2018 год. "Ён разлічваецца для 156 краін свету на аснове 100 паказчыкаў, звязаных з выкананнем МУР. Беларусь заняла ў ім 23-е месца (76 балаў са 100) і ў цэлым атрымала ацэнку вышэйшую за сярэднюю па рэгіёне Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі", - сказала яна.

Паводле слоў нацыянальнага каардынатара, гэтыя лічбы пацвярджаюць, што праводзімая работа дае свае вынікі. "Але мы толькі на пачатку шляху, нам яшчэ многа давядзецца зрабіць для таго, каб забяспечыць устойлівае развіццё нашай краіны. Што для гэтага патрэбна? Не заставацца ўбаку. Хацелася б, каб мэта нашага першага форуму "Ва ўстойлівую будучыню - разам!" была прынята грамадствам і стала своеасаблівай нацыянальнай ідэяй", - дадала Мар'яна Шчоткіна.

Парадкам дня-2030 дзяржавам рэкамендавана праводзіць трохузроўневы аналіз прагрэсу дасягнення МУР: глабальны, рэгіянальны, нацыянальны. І Беларусь прытрымліваецца гэтага падыходу. У 2017 годзе на міжнародным узроўні краіна прадставіла свой добраахвотны даклад аб ходзе выканання Парадку дня-2030. Таксама Беларусь удзельнічала ў прадстаўленні даклада ЕАЭС па ўстойлівым развіцці ў штаб-кватэры ААН, а год таму сама арганізавала рэгіянальны форум нацыянальных каардынатараў, прысвечаны пабудове партнёрства краін і арганізацыі, уключаных у непасрэдную работу па дасягненні МУР.

"Праведзены парламенцкія слуханні. А першы нацыянальны форум - гэта нацыянальны агляд праводзімай у краіне работы па выкананні Парадку дня", - сказала Мар'яна Шчоткіна. Яна таксама падзякавала ўсім нацыянальным партнёрам, краінавай камандзе ААН і Дортмундскаму міжнароднаму адукацыйнаму цэнтру за канструктыўнае супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі