Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

7 Кст 2015

Беларусь з адкрыццём ПЭТ-цэнтра ў РНПЦ анкалогіі ўступае ў век індывідуальнай медыцыны

Беларусь з адкрыццём ПЭТ-цэнтра ў РНПЦ анкалогіі ўступае ў век індывідуальнай медыцыны

7 кастрычніка, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Беларусь з адкрыццём Рэспубліканскага цэнтра пазітронна-эмісійнай тамаграфіі ўступае ў век індывідуальнай медыцыны. Аб гэтым сёння ішла размова на адкрыцці ПЭТ-цэнтра ў Рэспубліканскім цэнтры анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М.Аляксандрава з удзелам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што рост анкалагічных захворванняў адзначаецца ва ўсіх еўрапейскіх краінах, у тым ліку і ў Беларусі. У сувязі з гэтым Прэзідэнт пацікавіўся, наколькі цэнтр, які адкрыўся сёння, дасць магчымасць вырашаць праблему на належным узроўні, ці дастаткова гэтага ПЭТ-цэнтра краіне. "На бліжэйшыя 10 гадоў ПЭТ-цэнтр закрые праблему", - сказаў дырэктар РНПЦ анкалогіі Алег Суконка, удакладніўшы, што размова ідзе не толькі пра Беларусь, але і прыгранічныя вобласці суседніх краін.

Беларусь з адкрыццём ПЭТ-цэнтра ў РНПЦ анкалогіі ўступае ў век індывідуальнай медыцыныАбсталяванне цэнтра дае магчымасць праводзіць раннюю дыягностыку анкалагічных, неўралагічных і кардыялагічных захворванняў, назначаць дакладную схему лячэння, выбіраючы для кожнага пацыента лякарства, якое падыходзіць яму найлепш. Такім чынам Беларусь у ліку першых уступае ў век індывідуальнай, персаніфікаванай медыцыны.

У час наведвання РНПЦ Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з аснашчэннем ПЭТ-цэнтра, пабываў у яго лабараторыях, а таксама ў Рэспубліканскай малекулярна-генетычнай лабараторыі канцэрагенезу, якая была ўведзена ў эксплуатацыю ў жніўні 2015 года. У яе структуру ўключана шэсць дыягнастычных аддзяленняў для выканання даследаванняў у галіне малекулярнай анкалогіі. У лабараторыі таксама вырабляюцца проціпухлінныя вакцыны, распрацоўваюцца новыя метады лячэння анкапацыентаў на аснове прымянення клетачных прадуктаў.

Акрамя таго, Прэзідэнту было даложана аб стане РНПЦ анкалогіі, яго перспектывах, развіцці дыягностыкі, прафілактыкі і тэрапіі анкалагічных захворванняў, дасягненнях анкаслужбы і сістэмы аховы здароўя ў цэлым, вытворчасці айчынных проціпухлінных прэпаратаў.Беларусь з адкрыццём ПЭТ-цэнтра ў РНПЦ анкалогіі ўступае ў век індывідуальнай медыцыны

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі