Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

17 Сак 2016

Беларус Віктар Крыўко выйграў індывідуальную гонку юніёрскага чэмпіянату Еўропы па біятлоне

Беларус Віктар Крыўко выйграў індывідуальную гонку юніёрскага чэмпіянату Еўропы па біятлоне

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Віктар Крыўко выйграў індывідуальную гонку на 15 км юніёрскага чэмпіянату Еўропы па біятлоне, які стартаваў сёння ў славенскай Паклюцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускі біятланіст пераадолеў дыстанцыю за 39 мін 05,3 сек (0+0+1+0), дапусціўшы адзін промах на чатырох агнявых рубяжах. Крыўко паказаў хуткі ход па дыстанцыі. Украінец Антон Дудчанка, які заняў другое месца і дапусціў таксама ўсяго адну памылку на стрэльбішчы, уступіў беларусу больш як мінуту - +1 мін 15,0 сек (0+0+1+0). Бронзавым прызёрам юніёрскага чэмпіянату Еўропы па біятлоне стаў Раман Яромін з Казахстана - + 1 мін 40,6 сек (1+0+1+0).

Сёння ў Паклюцы таксама адбудзецца індывідуальная гонка на 12,5 км у юніёрак, якая пачнецца ў 16.30 па мінскім часе. За зборную Беларусі выступяць Дар'я Блашко, Ганна Сола і Дынара Алімбекава.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі