Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

7 Ліс 2016

Беларусь стала лепшай краінай для агратурызму ў рэйтынгу National Geographic Traveler

Беларусь стала лепшай краінай для агратурызму ў рэйтынгу National Geographic Traveler

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь перамагла ў намінацыі "Агратурызм" рэйтынгу National Geographic Traveler Awards 2016, паведамляе БЕЛТА.

За Беларусь было аддадзена 24 працэнты галасоў. На другім месцы ў рэйтынгу лепшых для агратурызму краін размясцілася Італія (22 працэнты), на трэцім аказалася Францыя (20 працэнтаў). Расія набрала ў гэтай намінацыі 18 працэнтаў, Грузія - 9 працэнтаў.

Беларусь таксама ўвайшла ў топ-5 краін для аздараўленчага адпачынку. Лепшым у гэтай намінацыі стаў Ізраіль, далей ідуць Чэхія, Венгрыя і Расія.

Анлайн-галасаванне праходзіла на сайце часопіса National Geographic Россия на працягу амаль двух месяцаў. Лепшыя турыстычныя напрамкі сярод самых папулярных відаў адпачынку 2016 года выбіралі ў 23 намінацыях. Так, лепшай краінай для пляжнага адпачынку названа Іспанія. Балгарыя заняла першае месца ў намінацыі "Сямейны адпачынак". Паводле версіі чытачоў National Geographic, лідарам экскурсійнага турызму стала Італія, гарналыжнага - Аўстрыя, прыгодніцкага - Індыя. Аматарам экатурызму лепш за ўсё накіроўвацца ў Швецыю. "Адкрыццём года" стала Грузія.

Агратурызм - адзін з відаў турызму, які найбольш паспяхова развіваецца ў Беларусі. У краіне зарэгістравана 2 263 аграсядзібы, з 2006 года іх колькасць павялічылася ў 66 разоў, іх паслугамі ў 2015 годзе скарысталіся 294,3 тыс. турыстаў. У 2015 годзе Беларусь заняла ў намінацыі "Агратурызм" рэйтынгу National Geographic другое месца, уступіўшы толькі Італіі.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі