Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

7 Aug 2017

Беларусь разлічвае вярнуцца ў эліту спартыўнай гімнастыкі

Беларусь разлічвае вярнуцца ў эліту спартыўнай гімнастыкі

7 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь разлічвае вярнуцца ў эліту спартыўнай гімнастыкі. Аб гэтым заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі Марынары Ватанабэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я вельмі разлічваю, што вы нам дапаможаце вярнуцца ў эліту спартыўнай гімнастыкі. Вы ведаеце, што ў нас была цудоўная школа. Але, на жаль, мы яе страцілі. У адрозненне ад Японіі - краіны, якая была і засталася на гэтай вяршыні", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу на важнасць праведзенага ў Мінску этапу Кубка свету па мастацкай гімнастыцы. "Я вельмі падрабязна інфармаваны аб усіх падзеях апошніх трох дзён, што датычыцца спорту, мастацкай гімнастыкі. Я вельмі ўдзячны за гэту падзею, што адбылася ў Мінску. Я бачыў вас па тэлебачанні, калі вы выступалі. Мяне не пакідала адна думка: мастацкая гімнастыка - гэта той від спорту, дзе яшчэ вельмі шмат суб'ектывізму", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

"Можа, вы будзеце тым чалавекам, які гэты суб'ектывізм панізіць блізка да нуля. Яго выкараніць будзе вельмі складана, але змагацца з гэтым трэба", - лічыць кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, кіраўніцтва Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі змагло пераканацца, што Беларусь трымае дадзенае слова. "У гэтым працэсе, на гэтым шляху вы заўсёды знойдзеце падтрымку Беларусі і можаце ёю скарыстацца ў любы час, - запэўніў Аляксандр Лукашэнка. - Так думаю не толькі я, але і пераважная большасць спецыялістаў, спартсменаў, трэнераў, якія непасрэдна займаюцца гімнастыкай".

Прэзідэнт таксама павіншаваў Марынары Ватанабэ з паспяховым выступленнем спартсменаў з Японіі. Кіраўнік дзяржавы лічыць важным абмен вопытам паміж спартсменамі дзвюх краін.

Аляксандр Лукашэнка ўручыў Марынары Ватанабэ ганаровы знак НАК Беларусі "За заслугі ў развіцці алімпійскага руху ў Рэспубліцы Беларусь". А прысутнай на сустрэчы віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі, намесніку старшыні Беларускай асацыяцыі гімнастыкі Нэлі Кім уручаны ордэн Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі