Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

4 Сак 2025

Беларусь ратыфікавала дагавор з Расіяй аб гарантыях бяспекі. Лукашэнка падпісаў адпаведны закон

Беларусь ратыфікавала дагавор з Расіяй аб гарантыях бяспекі. Лукашэнка падпісаў адпаведны закон
Фота з архiва

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб ратыфікацыі Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У міжнародным дагаворы замацаваны ўзаемныя гарантыі па ажыццяўленні неабходных мер у выпадку замахаў на бяспеку Беларусі і Расіі, а таксама Саюзнай дзяржавы ў цэлым.

Выкананне абавязацельстваў прадугледжвае калектыўнае процідзеянне аднабаковым абмежавальным мерам эканамічнага і іншага характару, выкарыстанне бакамі патэнцыялу сваіх адносін з іншымі дзяржавамі і іншымі суб'ектамі міжнароднага права для прадухілення замахаў на бяспеку, прыняцце мер у адказ не толькі на ўчыненыя акты агрэсіі, але і на пагрозы іх учынення, а таксама неадкладнае прадастаўленне неабходнай ваеннай, ваенна-тэхнічнай і іншай дапамогі.

Прадугледжанае дагаворам супрацоўніцтва мае паглыблены характар, што адпавядае існуючым ваенна-палітычным выклікам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі