Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

27 Mar 2017

Беларусь прыме ў 2018 годзе Міжнародны кангрэс Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў

Беларусь прыме ў 2018 годзе Міжнародны кангрэс Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны кангрэс Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў у 2018 годзе пройдзе ў Беларусі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік апарату Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэмік Пётр Віцязь.

"Міжнародны кангрэс Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў у верасні 2018 года прыме Беларусь. Такое рашэнне прынята сёння на пасяджэнні Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў у Тулузе (Францыя)", - расказаў Пётр Віцязь.

На яго думку, выбар Беларусі для правядзення такога статуснага мерапрыемства сведчыць аб прызнанні на сусветным узроўні ўкладу краіны ў асваенне касмічнай прасторы. "Гэта прызнанне поспехаў Беларусі ў касмічнай сферы. Безумоўна, Беларусь падрыхтуецца да правядзення кангрэса і правядзе яго на вышэйшым узроўні", - адзначыў Пётр Віцязь.

Якія менавіта аб'екты будуць задзейнічаны ў якасці пляцовак для правядзення кангрэса, кіраўнік апарату НАН не ўдакладніў. "Цяпер сумесна з іншымі дзяржорганамі будзем весці падрыхтоўку да форуму. Дэталі правядзення кангрэса агучым пазней", - дадаў ён.

Асацыяцыя ўдзельнікаў касмічных палётаў - міжнародная некамерцыйная арганізацыя, якая аб'ядноўвае касманаўтаў і астранаўтаў з многіх краін. Створана ў 1985 годзе для абмену вопытам у галіне пілатуемых касмічных палётаў.

Кангрэс, які пройдзе ў Беларусі, стане 31-м па ліку. Штогод ён збірае касманаўтаў і астранаўтаў, прадстаўнікоў навукова-даследчых устаноў, нацыянальных касмічных агенцтваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі